Артур Уэлслі Велінгтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Артур Уэлслі
англ.: Arthur Wellesley
Артур Уэлслі
Coat of Arms of the Duke of Wellington.svg
сцяг
25-ы Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі
22 студзеня 1828 — 22 лістапада 1830
Манарх: Георг IV
Папярэднік: Джон Робінсан
Пераемнік: граф Чарльз Грэй
сцяг
28-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі
14 лістапада 1834 — 10 снежня 1834
Манарх: Вільгельм IV
Папярэднік: Уільям Лэм, віконт Мельбурн
Пераемнік: Роберт Піль
 
Партыя: Торы
Адукацыя: Ітан
Нараджэнне: 1 мая 1769({{padleft:1769|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})
Дунканкестл, Ірландыя
Смерць: 14 верасня 1852({{padleft:1852|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (83 гады)
Лондан, Вялікабрытанія
Бацька: 3-ці сын лорда Гарэт-Колей, графа Морнінгтана
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Ордэн Падвязкі
Ордэн Святога Патрыка
Рыцар Вялікага крыжа шаноўнага ордэна Лазні
Order of the Golden Fleece Rib.gif Кавалер ордэна Марыі Тэрэзіі
Кавалер Вялікага крыжа ваеннага ордэна Вільгельма
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Георгія I ступені
Ordre du Saint-Esprit Chevalier ribbon.svg

Артур УЭЛСЛІ, 1-ы герцаг Велінгтан (~1.5.1769, Дублін — 14 верасня 1852), брытанскі дзяржаўны дзеяч, военачальнік.

З роду ірландскіх Уэслі (пасля 1798 — Уэлслі). Пэр Вялікабрытаніі — лорд Велінгтан (1809), віконт (1809), граф, маркіз (1812), герцаг (1814). Камандорскі крыж ордэну Лазні (1805), ордэн іспанскага Залатога Руна (1812).

Дэпутат ірландскай Палаты прадстаўнікоў (1790), брытанскай Палаты прадстаўнікоў (1806), пасол у Францыі (1814), член кабінету міністраў (1818), прэм'ер-міністр (1828) (25-ы, 28-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі), мін. зам. спраў (1834). Належаў да партыі Тораў.

Мал. лейтэнант (1787), падпалкоўнік (1793), палкоўнік (1799), ген.-маёр (1802), ген.-лейтэнант (1808). Галоўнакамандуючы брытанскімі сіламі ў Майсоры і паўднёвым захадзе Індыі (1800), брытанскімі, потым саюзнымі, сіламі ў Партугаліі і Іспаніі (1808—1814), саюзнымі сіламі ў час напалеонаўскай рэстаўрацыі (1815). Удзельнічаў у фландрскай (чэрвень 1794—красавік 1795), майсорскай (1799—1803), ганаверскай (восень 1805), дацкай (лета 1807) кампаніях, у напалеонаўскіх войнах у Партугаліі і Іспаніі (1808—1813), у Францыі (1813—1814), у кампаніі 1815.

Узяў перамогі ў бітвах пад Асай (1803), Вімейра (1808), Порта (1809), Талаверай (1809), Бусако (1810), Фуэнтэс дэ Анора (1811), у аблогах Сьюдад Радрыга і Бадахас (1812), бітвах пад Саламанкай (1812), Віторыяй (1813), у аблозе Сан Себасцьян (1813), у бітвах пад Сара(1813), пры ўзяцці Тулузы (1814), Ватэрлоа (1815).

Першы, хто перамог напалеонаўскае войска ў полі. Папулярны ў войску, і наогул сярод усіх слаёў грамадства, меў ухвальны прыдомак «Жалезны герцаг».

Пасля перамогі пад Віторыяй у С.-Пецярбургу ў першы раз быў праспяваны «Тэ дэум» у гонар перамогі, у якой рускія войскі не бралі непаср. ўдзелу. Бетховен прысвяціў Велінгтану Опус 91 «Перамога пад Віторыяй».

Пахаваны ў саборы Св. Паўла ў Лондане.

Шаблон:Генерал-фельдмаршалы Расіі