Артыст, фільм
| Артыст | |
The Artist
|
|
| Жанр | |
|---|---|
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Аўтар сцэнарыя |
|
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія |
Cine Cinemas |
| Працягласць |
100 хвіл. |
| Бюджэт | |
| Зборы | |
| Краіна | |
| Год | |
| IMDb | |
«Артыст» (англ.: The Artist) (ISAN 0000-0002-E9E4-0000-6-0000-0000-J) — чорна-белы нямы мастацкі фільм, рамантычная камедыя французскага рэжысёра Мішэля Хазанавічуса, якая выйшла ў 2011 годзе. У галоўных ролях задзейнічаны Жан Дзюжардэн і Берэніс Бежо.
«Артыст» быў названы лепшым фільмам 2011 года па версіі некалькіх супольнасцяў кінакрытыкаў з розных гарадоў ЗША, атрымаў прэмію "Оскар" за лепшы фільм і заслужыў мноства пахвальных водгукаў ад сусветных кінакрытыкаў. Акрамя гэтага, Жан Дзюжардэн атрымаў прыз за лепшую мужчынскую ролю на 64-м Канскім кінафестывалі і прэстыжную прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля - камедыя ці мюзікл». Акрамя гэтага, на той жа цырымоніі ўручэння фільм стаў уладальнікам яшчэ двух статуэтак: за лепшы фільм (камедыя ці мюзікл) і лепшую музыку.
Фільм таксама атрымаў 10 намінацый на прэмію «Оскар»: за лепшы фільм, лепшую рэжысёрскую працу (Мішэль Хазанавічус), лепшую мужчынскую ролю (Жан Дзюжардэн), лепшую жаночую ролю другога плану (Берэніс Бежо), лепшы арыгінальны сцэнарый (Мішэль Хазанавічус), лепшую музыку (Людовік Бурсе), лепшую аператарскую працу (Гіём Шыфман), лепшую працу мастака-пастаноўшчыка, лепшы дызайн касцюмаў і лепшы мантаж. Перамог у пяці намінацыях, уключаючы лепшы фільм, лепшая рэжысура і лепшая мужчынская роля.
Ролі [правіць]
- Жан Дзюжардэн - Джордж Валянцін
- Берэніс Бежо - Пэпі Мілер
- Джон Гудмен - Эл Зімер
- Джэймс Кромвел - Кліфтан
- Місі Пайл - Канстанс
- Пенелопа Эн Мілер - Дорыс
- Малкальм Макдаўэл - Дварэцкі
Зноскі
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт фільма
- Артыст(англ.) на сайце Internet Movie Database
Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшы фільм Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшы фільм — камедыя ці мюзікл Шаблон:Фільмы-лаўрэаты прэміі «Сезар»