Артышок
| Артышок | ||||||||||||||
Артышок
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Падцарства: | ||||||||||||||
| Падраздзел: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Трыба: | ||||||||||||||
| Падтрыба: | ||||||||||||||
| Род: |
Артышок |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Cynara L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
АРТЫШОК (лац.: Cynara), род кветкавых раслін сямейства астравых. Каля 12 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор'і і на Канарскіх астравах. У культуры 2 блізкія віды — Артышок кардон, або іспанскі (C. Cardunculus), і сапраўдны, або калючы (C. Scolymus). Як харчовыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны вырошчваюць у Паўднёвай Еўропе, на поўдні Расіі, на Украіне. Галоўныя сучасныя вытворцы — Францыя, Італія, Іспанія.
Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло галінастае, прамое, вышыня 0,5—1 м. Лісце буйное, лопасцевае або перыстарассечанае. Трубчастыя фіялетавыя, сінія або белыя кветкі сабраны ў буйны кошык дыяметрам да 10 см. Сакавітыя нераскрытыя кошыкі з мясісітым кветаложам (маюць да 4 % бялку, 7—15 % вугляводаў (да 12 % цукру), 3—11 % вітаміну С, 0,4 мг% каратыну, вітаміны В1 (0,18 мг %) і В2, С — 5 мг %, правітамін А, інулін, мінеральныя і араматычныя рэчывы, 0,74 % клятчаткі, да 80 % вады), ачышчаныя чаранкі, галоўныя жылкі лісця і карані спажываюць вараныя і кансерваваныя (далікатэсная страва). Сырыя артышокі (перад ужываннем абдаюць кіпенем) выкарыстоўваюць у салатах. Суквецці артышока зрэзваюць да поўнага іх раскрыцця. Пасля адварвання ў салёнай вадзе іх можна есці з маслам або соусам або падсмажваць у топленым або сметанковым масле і пасыпаць сухарамі або зелянінай. Выкарыстоўваюць таксама артышокі для прыгатавання розных соусаў. Ядуць рукамі, з кветкі абламваюць па адным лістку, мачаюць ў соус і спажываюць. Калі лісткі з'едзеныя, з дапамогай відельца ядуць сцябло, неядомыя часткі кладуць на бераг сваёй талеркі.
Артышок вядомы як стымулявальны і дыўрэтычны лекавы сродак; ужываюць пры дыябеце, атэрасклерозе, хваробах печані; плады — проціяддзе опіуму. Артышок карысны людзям сталага ўзросту і хворым атэрасклерозам, пакольку гліказыд цынарын, якім багата расліна, зніжае колькасць халестырыну ў крові і мае жоўча- і мачагонныя якасці.
Магчыма, вядомы ў Міжземнамор'і ўжо ў антычнасці. У 16 ст. пачалі пашырацца з Італіі па ўсёй Еўропе, магчыма, тады ж упершыню стаў вядомы сярод магнатэрыі Польшчы і ВКЛ дзякуючы атачэнню Боны Сфорцы, але ніколі не меў тут вялікай папулярнасці.
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Артышок // Праект «Наша ежа»