Архангельскі сабор, Масква
| Праваслаўны сабор | |
|
Сабор святога Архістратыга Міхаіла
(Архангельскі сабор) у Крамлі |
|
| Від з званіцы Івана Вялікага | |
| Краіна | Расія |
| Горад | Масква |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Маскоўская |
| Тып будынка | Сабор |
| Аўтар праекта | Алявіз Новы |
| Будаўніцтва | 1505—1508 гады |
| Статус | |
| Стан | дзейнічае |
|
|
|
| Сабор святога Архістратыга Міхаіла (Архангельскі сабор) у Крамлі на |
|
Сабо́р свято́га Архістратыга Міхаіла (Архангельскі сабор) у Крамлі — праваслаўны храм, размешчаны на Саборнай плошчы Маскоўскага Крамля.
Гісторыя [правіць]
Першы драўляны Архангельскі сабор у Крамлі ўзнік на месцы цяперашняга, магчыма, яшчэ падчас княжання Міхаіла Харабрыта, брата Аляксандра Неўскага, у 1247—1248 гадах.
У 1333 годзе, за адно лета, Іван Каліта пабудаваў новы каменны храм — па зароку, у падзяку за збавенне Русі ад голаду, выкліканага жытам, якое пайшло ў рост і не дало зерняў. Новы Архангельскі сабор быў асвячоны мітрапалітам Феагностам 20 верасня 1333 года.
Існы сабор быў збудаваны ў 1505—1508 гг. пад кіраўніцтвам італьянскага дойліда Алявіза Новага на месцы старога сабора XIV стагоддзя і асвячоны 8 лістапада 1508 года мітрапалітам Сымонам[1]Шаблон:Rp. З 1599 года па 1765 год пры саборы знаходзіўся асобыя архірэі, абавязкам якіх было здзяйсняць паніхіды ў дні памінання князёў і цароў. З 1743 года па 1883 год быў кафедральным храмам Маскоўскай епархіі. З 1771[2] па 1801 год протаіерэем сабора быў Пётр Аляксееў[3], крупный лексикограф, автор «Церковного словаря».
Паводле Найвышэйшага наказу, Найсвяцейшы Сінод указам ад 23 лютага 1895 года за № 809 перадаў Архангельскі сабор з епархіяльнага ў Прыдворнае ведамства з усёй маёмасцю, капіталам і (часова) клірам[4].
Да ўрачыстасцей па выпадку 300-годдзя дому Раманавых (1913), у саборы былі зроблены вялікія працы па рэстаўрацыі і добраўпарадкаванню, у прыватнасці, па малюнку вялікага князя Пятра Мікалаевіча былі збудаваны шаты над магільняй цара Міхаіла Фёдаравіча з 2-я масіўнымі лампадамі. Імператар Мікалай II, прыбыўшы ў Крэмль 24 мая 1913 года, прайшоў у Архангельскі сабор і запаліў лампады[5][6].
Зноскі
- ↑ ПСРЛ Т.13, 1 половина
- ↑ Публикации ИРЛИ РАН > Справочники > Словарь русских писателей XVIII века > А > АЛЕКСЕЕВ Петр Алексеевич
- ↑ Розанов Н. П. Петр Алексеевич Алексеев, протоиерей Архангельского собора в Москве и его время. — М: Унив. тип. (Катков и К°), 1869. — 16 с.
- ↑ «Московские церковные ведомости», 12 марта 1895, № 11, официальный отдел, стр. 23—24.
- ↑ «Московские церковные ведомости», 5 июня 1913, № 22—23, стр. 444—445.
- ↑ «Правительственный вестник», 28 мая (10 июня) 1913, № 114, стр. 1.
Спасылкі [правіць]
- Гісторыя Архангельскага сабора на pravoslavie.ru
- Архангельскі сабор на patriarchia.ru
- Архангельскі сабор. Прыбудоўка святога Уара.