Археабатаніка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Археабатаніка (старажытны + трава, расліна) — навука, якая вывучае рэшткі расліннага паходжання з раскопак помнікаў археалогіі: абпаленае збожжа. адбіткі раслін на кераміцы, матэрыялы, атрыманыя ў выніку флатацыі культурнага пласта. Абпаленае збожжа трапляецца ў час раскопак паселішчаў з 2-й паловы I-га тыс. (гарадзішчы Вежкі, Нікадзімава, Свіла), старжытных гарадоў Беларусі, пераважна з пачатку II-га тыс. — Віцебск, Друцк, Лукомль, Мсціслаў, Полацк, Свіслач, Слуцк, Тураў, Строчыцкае гарадзішча пад Мінскам і інш. Адбіткі расліннага паходжання на кераміцы храналагічна адносяцца да эпохі першабытнасці (IV-е тыс. да н.э. — 1-я палова I-га тыс. н.э.). У час неаліту сярод штучных раслінных дамешкаў у гліняным цесце пераважалі сцёблы і зрэдку траплялася насенне. У перыяд ранняга жалезнага веку ў якасці арганічнага абястлушчвальніка выкарыстоўвалася зерне цвёрдай і мяккай пшаніцы, ячменю, проса. Уключэнні апошняга звычайна дамінуюць сярод адбіткаў на ляпным посудзе. Іншы раз сустракаюцца ўцісканні гароху і бобу, пустазелля — драсёнаў звычайнага і павойнага, мяшэяў зялёнага і шызага, куколя звычайнага, жыта. Насенне збожжавых культур, бабовых і пустазелля прысутнічаюць на кераміцы жыхароў мілаградскай, зарубінецкай, штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культур. Выявіць увесь спектр расліннай арганікі, што ўтрымліваецца ў культурным пласце паселішчаў, дапамагае метад флатацыі, заснаваны на ўсплыванні здробненых частак раслін. Батанічныя матэрыялы адрозніваюцца метадамі атрымання і далейшага даследавання ў лабараторных умовах. У Беларусі археабатанічныя даследаванні абпаленага збожжа распрацоўваліся Т. М. Каробушкінай у 1970 — 1990-я гады, вывучэнне адбіткаў раслін на керамічным посудзе ажыццяўляецца з 1990-х г. Упершыню метад флатацыі выкарыстаны ў 19911992 М. І. Лашанковым пры даследаваннях гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі Пятровічы Бабруйскага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коробушкина, Т. Н. Землевладение на территории Белоруссии в X—XIII вв. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 120 с.
  • Лашанкоў, М., Траццякоў, Дз. Палеаэтнабатанічныя даследаванні матэрыялаў з помнікаў ранняга жалезнага веку паўднёва-ўсходняй Беларусі / Міхаіл Лашанкоў, Дзмітрый Траццякоў // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2005. — № 20. — С. 56 — 61.
  • Лошенков, М. И. Археоботанические материалы с зарубинецкого селища Хотомель // Ботаника: Сб. науч. тр. Вып. 35. — Мн., 2008. — С.
  • Лошенков, М. И. Новые материалы по земледелию населения милоградской культуры // Ботаника: Сб. науч. тр. Вып. 37. — Мн., 2009. — С.