Археаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Археагра́фія (ад стар.-грэч.: ἀρχαίος — старажытны і γράφω — пішу) — спецыяльная дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае тэорыю і практыку выдання пісьмовых крыніц[1]. Археаграфія цесна звязана з філалогіяй, крыніцазнаўствам, палеаграфіяй, тэксталогіяй, дыпламатыкай, архівазнаўствам, дакументазнаўствам і іншымі дысцыплінамі.

У заходнееўрапейскай гістарычнай навуцы археаграфія як самастойная гістарычная дысцыпліна звычайна не вылучаецца, а тэрмін "археаграфія" выкарыстоўваецца для сістэматычнага апісання старажытнасцяў[2]. У эпоху Адраджэння таксама выкарыстоўваўся тэрмін "археалогія".

Асноўныя праблемы[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбар тыпу і формы публікацыі
  • Выяўленне і адбор дакументаў для публікацыі
  • Выбар і перадача тэксту дакументаў
  • Археаграфічнае афармленне дакументаў
  • Распрацоўка навукова-даведчага апарата да дакументальных выданняў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]