Археалагічны музей Стамбула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Археалагічны музей Стамбула
Фрагменты таблічкі з Кадэшскім дагаворам
Старажытнагрэчаская экспазіцыя

Археалагічны музей Стамбула (турэцк.: İstanbul Arkeoloji Müzesi) знаходзіцца ў Стамбуле, сталіцы Турцыі ў Асманскую эпоху. Комплекс размешчаны побач з паркам Гюльхане і палацам Тапкапы і складаецца з трох музеяў — галоўнага будынка, музея Старажытнага Усходу і Кафлянага павільёна — і змяшчае больш за мільён экспанатаў розных эпох.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Музей быў заснаваны ў канцы XIX стагоддзя па ініцыятыве выдатнага турэцкага жывапісца і археолага Асмана Хамдзі-бея. Будаўніцтва асноўнага будынка ў неакласічным стылі пачалося ў 1881 годзе па праекце франка-турэцкага архітэктара Аляксандра Валоры і канчаткова завяршылася ў 1902 годзе. Адкрыццё музея адбылося 13 чэрвеня 1891 года. У 1903 годзе і 1907 годзе да яго былі дададзены правае і левае крыло, у выніку чаго будынак атрымаў сваё цяперашняе аблічча.

У будынку, які ў наш час займае музей Старажытнага Усходу, першапачаткова знаходзілася Школа выяўленчых мастацтваў. Пазней яно было перапланавана пад музей, адкрыццё якога адбылося ў 1935 годзе. У 1963 годзе музей Старажытнага Усходу быў зачынены для наведвання і пасля рэстаўрацыі быў зноў адкрыты ў 1974 годзе.

Кафляны павільён быў узведзены яшчэ ў 1472 годзе па загадзе султана Мехмеда II Заваёўніка і з’яўляецца адным з найстарэйшых помнікаў асманскай архітэктуры, якія захаваліся ў Стамбуле. З 1885 па 1891 год у яго памяшканні размяшчаўся Імперскі музей, затым з 1953 года ўнутры яго знаходзіўся музей турэцкага і ісламскага мастацтва, а ў 1981 годзе кафляны павільён быў далучаны да комплексу археалагічнага музея.

Экспанаты[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыя музея змяшчае вялікую колькасць вельмі каштоўных экспанатаў. Найбольш значныя з іх:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]