Архэ, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Архэ (стар.-грэч.: Ἀρχή) — нерэгулярны спадарожнік планеты Юпітэр са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем Архі, адной з муз у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Юпітэр XLIII. Належыць да групы Кармэ.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Архэ была адкрыта групай навукоўцаў Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда ў серыі назіранняў, пачынаючы з 31 кастрычніка 2002 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 18 снежня 2002 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2002 J 1. Уласная назва была прысвоена 30 сакавіка 2005 года.