Архідныя
| Архідныя | ||||||||||
Ілюстрацыя з кнігі «Прыгажосць формаў у прыродзе» Эрнста Гекеля (1904). |
||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
|
Orchidaceae Juss., 1789 |
||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||
|
||||||||||
| Падсямействы | ||||||||||
|
||||||||||
| Арэал | ||||||||||
|
||||||||||
Ятрышнікавыя, архідныя (Orchidacenae) — самае вялікае сямейства аднадольных раслін.
Аб'ядноўвае 600—700 родаў, больш за 20 тыс. відаў (паводле інш. звестак, каля 800 родаў, 35 тыс. відаў).
Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей і пустынь. Найбольш разнастайныя і шматлікія ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Паўднёвай Азіі; на Беларусі 36 відаў з родаў броўнік, венерын чаравічак, гайнік, гняздоўнік, ладдзян, неатыянта, пальчатакарэннік, тайнік, чараўнік, ядрушка, ятрышнік і інш.
Шматгадовыя травяністыя расліны, наземныя (з карэнішчамі або падземнымі клубнямі) і эпіфіты. Лісце суцэльнае, у эпіфітных форм і сапратрофаў рэдукаванае да лускавінак. Кветкі няправільныя, у коласа- ці гронкападобных суквеццях часам даўжынёю да 2-3 м, радзей адзіночныя. Калякветнік яркі, пахучы, вычварнай формы, падвоены. Ніжнія пялёсткі (т.зв. губа) складанай будовы, звычайна выступаюць з кветкі і ўтвараюць «пасадачную пляцоўку» для насякомых-апыляльнікаў. У многіх архідных магчыма самаапыленне. Характэрная асаблівасць — зрастанне тычынкі са слупком з утварэннем калонкі. Плод — каробачка. Ад апылення да выспявання насення і пладоў праходзіць да двух і болей гадоў. У некаторых відаў насенне прарастае толькі пасля пападання ў іх грыбоў, што ўтвараюць эндатрофную мікарызу.
Лекавыя, харчовыя, дэкаратыўныя расліны. Плады ванілі выкарыстоўваюць у харчовай прамысловасці, з высушаных карэнішчаў ятрышнікаў і некаторых іншых відаў атрымліваюць лекавы сродак — салеп. У культуру архідныя ўведзены больш за 1 тыс. гадоў назад у Кітаі. У Еўропе паявіліся на мяжы XVI—XVII ст., у пач. ХХ ст. распрацаваны спосаб іх вырошчвання ў аранжарэях з насення, заражанага грыбам-сімбіёнтам.
Гл. таксама[правіць]
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».