Архіпелаг Аляксандра
Архіпелаг Аляксандра (англ.: Alexander Archipelago) - група астравоў каля заходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ў Ціхім акіяне, якія адасоблены ад мацерыка Лін-Каналам[1]. З'яўляецца часткай тэрыторыі ЗША, штат Аляска. Плошча 36,8 тысяч км².
Змест |
Гісторыя [правіць]
Архіпелаг быў адкрыты ў 1741 годзе рускай экспедыцыяй В.Берынга і А.Чырыкава. Да 1867 належаў Расіі.
Геаграфія [правіць]
Каля 1100 астравоў і скал. Найбольшымі астравамі з'яўляюцца астравы Баранава, Прынца Уэльска, Адміралцейства, Чычагова і інш. Рэльеф горны, са слядамі старажытных зледзяненняў. Вышыня да 1432 м. Берагі стромкія, моцна расчлянёныя, часткова фіёрдавыя. Складзены з інтрузіўных і метамарфічных парод. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -1,6°С на поўначы да 1,2°С на поўдні; сярэдняя тэмпература ліпеня адпаведна 12°С і 14°С. Ападкаў ад 2000 да 3000 мм за год. Да вышыні 1000-1100 м сустракаюцца хваёвыя лясы (сітхінская елка і інш.), якія змяняюцца альпійскімі лугамі.
Насельніцтва [правіць]
З карэнных народаў у рэгіёне жывуць індзейцы тлінкітаў і кайгані-хайда. Індзейцы племя цымшыян, якія жывуць на востраве Анет, пасяліліся на ім параўнальна нядаўна, прыбыўшы ў XIX стагоддзі з Брытанскай Калумбіі. Самым буйным горадам архіпелага з'яўляецца горад Сітко на востраве Баранава, а таксама горад Кетчыкан на востраве Вільяхіхеда.
Гаспадарка [правіць]
Гаспадарчая дзейнасць заснавана на рыбалоўстве, зверагадоўлі, лесараспрацоўцы. На тэрыторыі архіпелага знаходзіцца Нацыянальны парк Адміралці.[2]
Зноскі
- ↑ Lynn Canal (англ.) . Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2011.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Аляскі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |