Архіпелаг Белеп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Белеп
Bélep
Новая Каледонія.png
Каардынаты: Каардынаты: 19°43′00″ пд. ш. 163°39′00″ у. д. / 19.716667° пд. ш. 163.65° у. д. (G) (O) (Я)19°43′00″ пд. ш. 163°39′00″ у. д. / 19.716667° пд. ш. 163.65° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Найбуйнейшы востраў востраў Арт
Агульная плошча 69,5 км²
Найвышэйшы пункт 283 м
Краіна Flag of New Caledonia.svg Новая Каледонія
Архіпелаг Белеп (Новая Каледонія)
Архіпелаг Белеп
Насельніцтва (2009) 895 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 12,878 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgБелеп на Вікісховішчы 

Белеп (фр.: Bélep) — невялікі архіпелаг у Ціхім акіяне ў 45 км на поўнач ад Новай Каледоніі. Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча - 69,5 км². Насельніцтва (2009 г.) - 895 чал.

Астравы выцягнуліся на 40 км уздоўж лагуны Бар'ернага рыфа Новай Каледоніі. Маюць аднолькавую геалагічную пабудову з Новай Каледоніяй. Берагі скалістыя. Маецца радовішча кобальту, якое не распрацоўваецца.

Клімат трапічны пасатны. Найбольш цёплыя месяцы — снежань і студзень.

У старажытнасці астравы былі населены канакамі з племені наласу на чале правадыра Белепа. У 1856 г. французскія місіянеры распаўсюдзілі сярод іх каталіцызм. У 1878 г. французскія каланіяльныя ўлады выкарыстоўвалі Белеп для высылкі канакаў-паўстанцаў з Новай Каледоніі. У 1892 - 1898 гг. тут знаходзілася калонія хворых на лепру. У 1961 г. была створана асобная астраўная адміністрацыя з цэнтрам у вёсцы Ваала на самым вялікім востраве Арт.

У наш час большасць насельніцтва складаюць канакі, якія падзяляюцца на 8 племянных груп. Аснова эканомікірыбалоўства.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]