Архіпелаг Кандаа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кандаа
в'етн.: Côn Đảo
Con Dao.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 8°41′35″ пн. ш. 106°36′34″ у. д. / 8.693056° пн. ш. 106.609444° у. д. (G) (O) (Я)8°41′35″ пн. ш. 106°36′34″ у. д. / 8.693056° пн. ш. 106.609444° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 16
Найбуйнейшы востраў востраў Кансон
Агульная плошча 75,15 км²
Найвышэйшы пункт 2 001 м
Краіна Flag of Vietnam.svg В'етнам
Архіпелаг Кандаа (В'етнам)
Архіпелаг Кандаа
Насельніцтва (2010) 6 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 79,84 чал./км²

Канда́а (в'етн.: Côn Đảo) — архіпелаг на на поўдні В'етнама. Уключае 16 астравоў агульнай плошчай 75,15 км². Насельніцтва (2010 г.) - 6 000 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

16 астравоў Кандаа знаходзяцца на поўдні В'етнама прыкладна у 82 км на паўднёвы ўсход ад дэльты ракі Меконг. Самы вялікі востраў Кансон займае плошчу 51,52 км². Астравы маюць вулканічнае паходжанне, пакрыты высокімі гарамі. Найвышэйшы пункт (гара Святога Крыжа на востраве Кансон) - 2001 м.

Клімат трапічны пасатны. З мая да лістапада цягнецца сезон мусонаў, сухі сезон — са снежня да красавіка. Сярэднегадавая тэмпература — +26,9° C.

На схілах гор захаваліся трапічныя лясы. Усяго налічваецца 882 віды лясных раслін. На берагах размножваюцца марскія чарапахі. На сушы гняздуе шмат птушак. Адзіны эндэмічны від — невялікая лясная яшчарка. Для захавання прыроды астравоў Кандаа у 1984 г. быў створаны нацыянальны парк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да XVIII ст. архіпелаг Кандаа фармальна ўваходзіў у склад кхмерскай дзяржавы. Лічыцца, што ў 1294 г. каля аднаго з астравоў праплываў Марка Пола. На астравах таксама спыняліся рыбакі і гандляры з Малайзіі, дзяржавы Чампа і В'етнама. Сучасная назва паходзіць ад аўстранезійскага слова Кундур (літаральна "патаемны").

У 1702 - 1704 гг. тут існавала факторыя Англійскай Ост-Індскай кампаніі. Яна была разрабавана ў выніку паўстання наёмных салдат з Сулавесі, а сам архіпелаг трапіў у склад В'етнама.

Згодна Сайгонскаму дагавору 1862 г., архіпелаг быў захоплены Францыяй. На ім дзейнічала турма для выхадцаў з Індакітая, у якой да сярэдзіны XX ст. памерла каля 20 тысяч вязняў.

У 1955 г. архіпелаг далучаны да В'етнама.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Астравы злучаны марскім і авіяцыйным транспартам з астатняй тэрыторыяй В'етнама. Асноўнымі галінамі эканомікі з'яўляюцца турызм і звязаная з ім сфера абслугоўвання. Берагі Кандаа папулярны сярод прыхільнікаў дайвінгу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]