Чагас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Архіпелаг Чагас)
Чагас
англ. Chagos
Атол Саламон
Атол Саламон
Характарыстыкі
Колькасць астравоў60 
Найбуйнейшы востраўДыега-Гарсія 
Агульная плошча63,2 км²
Найвышэйшы пункт7 м
Насельніцтва4 000 чал. (2006)
Шчыльнасць насельніцтва63,29 чал./км²
Размяшчэнне
4°55′ пд. ш. 72°20′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Чагас (Індыйскі акіян)
Чагас
Чагас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чагас (англ.: Chagos) — архіпелаг з сямі атолаў і больш за 60 трапічных астравоў у Індыйскім акіяне. Размешчаны прыкладна за 500 км на поўдзень ад Мальдываў, па сярэдзіне шляху з Афрыкі ў Інданезію.

Архіпелаг Чагас — брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне. З’яўляецца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Вялікабрытаніяй і Маўрыкіем[1].

Сталых жыхароў няма, толькі востраў Дыега-Гарсія засяляюць брытанскія і амерыканскія ваенныя — 4000 чалавек у 2006 годзе.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Агулам плошча архіпелагу — 63,2 км², з якіх востраў Дыега-Гарсія займае 27,19 км². Плошча ж марской акваторыі з лагунамі архіпелага перавышае 15 тыс. км², з іх 13 тыс. км² — у межах банкі Вялікі Чагас. Адзін з найвялікшых атолавых архіпелагаў у свеце.

Архіпелаг складаецца з сямі частак:

  1. востраў Дыега-Гарсія (акрамя галоўнага вострава яшчэ 3 астраўкі)
  2. Эгмант (7 астраўкоў)
  3. атол Перас-Баньёс (27 астраўкоў)
  4. Саламон (11 астраўкоў)
  5. Банка Вялікі Чагас (7 астраўкоў)
  6. Рыф Блэнхайм (3 астраўкі)
  7. Банка Спікерс (1 астравок)

Калі самы самы вялікі востраў архіпелагу Дыега-Гарсія мае плошчу 27,19 км², то другі па велічыні востраў архіпелагу (Ігл у Вялікім Чагасе) меншы ў 11 разоў (2,45 км²). Астатнія астраўкі па плошчы не перавышаюць 1,5 км².

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат астравоў экватарыяльны марскі, спякотны і вільготны. Архіпелаг добра прадзьмуваецца вятрамі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 2600 мм (ад 105 мм у жніўні да 350 мм у студзені). Сярэднямесячная тэмпература вагаецца ад 26,2 °C да 28,3 °C.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пакінутая царква на востраве Бодам (астравы Саламон)

Архіпелаг здаўна вядомы жыхарам Мальдываў, якія называлі яго Фалавахі. У пачатку XVI стагоддзя адкрыты партугальцамі. Некалькі астраўкоў маглі быць заўважаны вядомым мараплаўцам Васка да Гама, але афіцыйнае адкрыццё зрабіў навігатар Педра дэ Маскарэньяс падчас экспедыцыі 1512—1513 гадоў.

У 1778 годзе астравы фактычна былі анексіраваны Францыяй. Французскія прадпрымальнікі арганізавалі плантацыі какосавай пальмы, для працы на якіх пачалі завозіць афрыканскіх неграў-рабоў. Яны склалі аснову мясцовых тубыльцаў ілуа (літаральна «астравіцян»).

У 1814 годзе астравы Чагас былі далучаны да Вялікабрытаніі і адміністрацыйна кіраваліся з Маўрыкія. У 1965 годзе, калі Маўрыкій атрымаў незалежнасць, Вялікабрытанія пакінула архіпелаг у сваім складзе (як Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне). У 1967—1973 гадах ілуа (у 1952 годзе іх колькасць дасягала 1142 чал.) атрымалі фінансавую кампенсацыю і былі прымусова выселены на Маўрыкій і Сейшэльскія астравы пасля закрыцця непрыбытковых плантацый. Прычым, урад Маўрыкія таксама атрымаў кампенсацыю ў памеры ₤650 тыс.

З 1971 года на Дыега-Гарсія дзейнічае буйная ваенная база ЗША. Сярод персаналу базы працуюць у тым ліку ілуа. Паводле дагавора з Вялікабрытаніяй, амерыканскія ваенныя застануцца да 2036 года.

Аднак інтэрніраваныя астравіцяне і іх нашчадкі арганізавалі рух за вяртанне. У 2006 годзе група ілуа прыкладна ў 100 чалавек здолела наведаць радзіму. У 2006 годзе карэнныя жыхары выйгралі працэс у Вярхоўным судзе і атрымалі дазвол на вяртанне. Аднак ён быў адхілены ўрадам Вялікабрытаніі. Паводле WikiLeaks, брытанскія ўлады збіраюцца арганізаваць на архіпелагу запаведнік і такім чынам зрабіць вяртанне ілуа немагчымым.

Спрэчны статус архіпелага[правіць | правіць зыходнік]

На архіпелаг прэтэндуе былая брытанская калонія Маўрыкій, якая сцвярджае, што была вымушана адмовіцца ад правоў на гэтую групу невялікіх астравоў і атолаў у Індыйскім акіяне ў 1968 годзе ў абмен на незалежнасць.

У маі 2019 года Генасамблея ААН пераважнай большасцю галасоў (116 галасоў супраць 6) прыняла неабавязковую да выканання рэзалюцыю, якая заклікае Вялікабрытанію адмовіцца ад кантролю над астравамі Чагас. Рашэнне ААН патлумачана тым, што дэкаланізацыя Маўрыкія адбылася ў парадку, які супярэчыць праву на самавызначэнне, і таму брытанскае кіраванне астравамі незаконнае.

Рэзалюцыі ААН папярэднічала прынятае за тры месяцы перад ёй рашэнне Міжнароднага суда ААН (якое таксама мае неабавязковы характар), які прапанаваў Вялікабрытаніі перадаць кантроль над групай астравоў Чагас дзяржаве Маўрыкій і вывесці адтуль сваю адміністрацыю ў самы кароткі тэрмін. Вялікабрытаніі прапаноўвалася здзейсніць гэта цягам шасці месяцаў, але з таго часу на справе нічога не змянілася. Вялікабрытанія не прызнае прэтэнзіі Маўрыкія і не адмаўляецца ад архіпелага.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]