Архітэктура Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Змест

[правіць] Агульная характарыстыка

Касцёл Св. Ганны, Вільнюс

Працяглы перыяд адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці і затрымка кансерватыўных, феадальных па форме палітычных установак пацягнулі занадта павольны рух культуры Беларусі і фарміравання беларускай нацыі. Землі Беларусі стагоддзямі былі ўключаныя ў іншыя дзяржаўна-нацыянальныя ўтварэнні, што значна паўплывала на архітэктурную сітуацыю ў краіне. Ужо ў пачатку 14 ст. землі Беларусі ўваходзяць у склад Літвы, затым у склад Рэчы Паспалітай.

З канца 18 стагоддзя частка зямель Беларусі падпарадкавана Расійскай імперыі.

Адзначана два магутных ўздзеяння на мастацкую сітуацыю ў краіне -

  • Старажытнарускі ўплыў (11-13 ст.)
  • Заходнееўрапейскі ўплыў (з 14 ст. да 19).

Недальнабачнае рашэнне Сталіна аддаць частку зямель Беларусі з горадам Вільня ў склад Літвы пазбавіла краіну значнай долі архітэктурнага здабытку Беларусі готыкі і рэнесансу, якія былі агульным культурным здабыткам літоўскага і беларускага народаў. Да таго ж гэта пазбавіла Беларусь старажытнай гістарычнай сталіцы.

[правіць] Старажытнарускі перыяд

Барысаглебская царква, Гродна

З узнікненнем Старажытнарускай дзяржавы са сталіцай у горадзе Кіеў, землі сучаснай Беларусі ўвайшлі ў яе склад. Узнікае некалькі буйных гарадоў на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў — Вільня, Полацк, Гродна. Архітэктура была пераважна драўлянай. Каменнымі былі толькі цэрквы і крэпасці. Да найстаражытных узораў каменнай архітэктуры на тэрыторыі Беларусі адносяцца -

Адносны дэфіцыт прыроднага каменю заахвоціў выкорыстоўваць цэглу разам з валунамі. У мурах Барысаглебскай царквы знайшлі таксама шліфаваныя груды каменю, выкарыстаны з дэкаратыўнай мэтай. Тынкоўку сцен не выкарыстоўвалі.

Вялікая колькасць лясоў заахвоціла да шырокага выкарыстання дрэва ў будаўніцтве. Але пажары, войны і недасканаласць сродкаў захоўвання драўлянай архітэктуры прывялі да яе масавага знікнення.

[правіць] Архітэктура 14-16 ст

Стары замык, Гродна

Тэрыторыя Беларусі часта была месцам міжусобных сутыкненняў і войнаў, што ў першую чаргу заахвоціла да стварэння абарончых збудаванняў. З 14 ст. пачаўся працэс фарміравання чыста беларускага мастацтва і архітэктуры. Ужо ў 15-16 стст. вялікія гарады атрымліваюць магдэбурскае права, распачата будаўніцтва замкаў, ратуш, парафіяльных храмаў. Галоўныя будынкі выходзяць на прамавугольныя гандлёвыя плошчы. Замкі будуюць пераважна каменнымі, а пасады абараняюць драўлянымі сценамі з вежамі, узмоцненымі рвамі.

Драўляныя замкі Беларусі даўно зніклі. Каменныя замкі 14 ст. ў гарадах Ліда, Крэва, Гродна — пабудаваны з цэглы і валуноў, маюць ўнутраны двор, акружаны сценамі і квадратнымі вежамі. Замкавыя храмы ў Беларусі (у адрозненне ад цэркваў і сабораў на Украіне і ў Масковіі) абслугоўвалі толькі рэлігійныя патрэбы феадала і яго васалаў.

Толькі ў пачатку 16 стагоддзя крапасная архітэктура Беларусі паступова губляе суровыя, сярэднявечныя формы. Павялічваецца рэпертуар дэкору за кошт арак і арачных упадзін, вокнаў, рэнесансных франтонаў. Павялічваюцца жылыя памяшканні каменных замкаў, дзе ўзнікаюць банкетныя залы са стрыманым рэнесансавым дэкорам і сіметрыяй (дэкор палаца Стэфана Баторыя ў Старым замку, г. Гродна)

Сакральная драўляная архітэктура Беларусі знікла. Сярод захаваных узораў каменнай сакральнай архітэктуры 16 ст. ганаровае месца заняла царква ў Сынкавічах. У плане — гэта тыповае трохнефавае збудаванне з трыма апсідамі, амаль цалкам падобнае планам на Успенскі сабор ў горадзе Уладзімір-Валынскі (Украіна), або Георгіеўскі сабор Юр'ева манастыра ў Вялікім Ноўгарадзе. Але шырокае выкарыстанне вежаў, мясцовых спосабаў кладкі і формаў абарончых збудаванняў робіць яе ўнікальнай і блізкай да гатычных, а не да старажытнарускіх збудаванняў.

На фоне разбураных цэркваў і сабораў вылучаецца захаванасцю і каменная царква Раства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка 16-га стагоддзя, (цяпер Гродзенская вобласць, Шчучынскі р-н). Выкананая ў мясцовым варыянце позняй готыкі, царква захавала абарончы характар, усе чатыры вуглавыя вежы. Калісьці ўваход у царкву закрывалі жалезныя дзверы, якія дадаткова ўмацоўвалі металічнай герсай, якую спускалі зверху ланцугамі. Фасады царквы адрэстаўраваны, адноўлена частковая тынкоўка, якая мяжуе з чырвонай цаглянай кладкай, якая было характэрна для позднегатычных збудаванняў.

Гатычныя формы мела і каменная Фара Вітаўта ў горадзе Гродна. Моцна пашкоджаны падчас 2-й сусветнай вайны, у савецкай Беларусі ён не быў адноўлены, але разабраны да падмуракаў.

[правіць] Замкі ў Беларусі

Паштовая марка Беларусі
Асноўны артыкул: Замкі Беларусі

Замкі Беларусі — славутая старонка гісторыі архітэктуры. Яны разбураліся на працягу ваенных дзеянняў і аднаўляліся і перабудоўваліся з улікам новых патрабаванняў. Са стратай абарончых функцый частка замкаў Беларусі знасіліся і стала руінамі (Ліда, Крэва, Пінск, Полацк), найменшая частка перабудавана ў магнацкія рэзідэнцыі (Мір, Нясвіжскі замак). Да лепшых узораў магнацкіх рэзідэнцый, перабудаваных у стылі барока і класіцызму, належыць Нясвіжскі замак, які ў сучаснай Беларусі актыўна рэстаўруюць.

[правіць] Барока ў Беларусі

Асноўны артыкул: Віленскае барока
Фарны касцёл, Нясвіж.
Новы замак у Гродна

Адраджэнне практычна не адбілася ў архітэктуры Беларусі. Дух адраджэння, яго веліч і цяга да прыгажосці свету ўспадкавала барока. Доля магнацкіх сем'яў Беларусі выказала прыхільнасць пратэстантызму, сярод іх і Радзівілы. Узмацненне каталіцкага ўплыву і паланізацыя магнацкіх сем'яў вярнулі да каталіцызм у і Радзівілаў. Паломніцкія падарожжы ў Рым, знаходжанне там змянілі рэлігійныя перакананні Мікалая Хрыстафора Радзівіла «Сіротка». Той вярнуўся з Рыма і стаў заказчыкам двух першых рэлігійных збудаванняў у стылі ранняга барока, апярэдзіўшы ў гэтым нават езуітаў Кракава. На яго сродкі створаны -

Абодва будынкі створаны па італьянскім праектам і пераважна пад кіраўніцтвам італьянскіх архітэктараў. Храм у Алыцы створаны па праекце Бенедэта Молі, Джавані Маліверна і пабудаваны ў 1635-1640 гг.

Касцёл езуітаў у Нясвіжы пабудаваў архітэктар, езуіт Ян Марыя Бернардоні, будаўніцтва доўжылася некалькі раней — у 1586-1601 рр. Збудаванне адкрыла новую старонку ў архітэктуры Беларусі, распачаўшы і новы стыль (барока), і новы тып (крыжова-купальная базіліка), і новыя архітэктурныя тэхналогіі.

Пазней у Беларусі атрымаў распаўсюджванне мясцовы варыянт стылю — віленскае барока.

Да лепшых узораў свецкіх пабудоў у стылі позняга барока належыць рэзідэнцыя роду Сапегаў — Ружанскі замак-палац. Комплекс створаны па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера. На пачатак 1780-х гг. уладар пачаў вялікае будаўніцтва і перабудаваў старое ўмацаванне ў бліскучы палацава-паркавы комплекс. Паўстаў велізарны комплекс збудаванняў з палацам, двума флігелямі і параднай брамай, да якой прыбудавалі кардэргардыю для ганаровай варты. Увесь комплекс атачала скразная каланада, якая ўтварае велізарны пачэсны двор перад палацам магната. У Заходнім флігелі размясцілі падборку карцін Сапегаў, Усходні пад адным дахам меў манеж для коней і тэатр. Узорам для тэатральнай залы ўзялі залу тэатра сям'і Фарнезэ ў горадзе Парма (Італія). Па тагачаснай модзе, меў уладар і ўласную бібліятэку і архіў.

Палац Эстэрхазі, Венгрыя

Унікальным на тэрыторыі Беларусі быў і сад барока, створаны на паўночным баку Ружанскага замка. Ён нагадваў веер, выкладзены на зямлі. Яго таксама стварыў Ян Самуэль Бекер. Сад барока пачынаўся з закругленай палянкі перад паркавым фасадам палаца і меў радыяльна-кальцавую планіроўку. Кожная з алей сада заканчвалася паркавым павільёнам, сярод якіх быў і тэатр пад небам. Сад быў знішчаны раней за палац і вядомы толькі па апісаннях. У пасляваенныя гады 20 ст. яго забудавалі прыватнымі дамамі.

Падобную планіроўку сада барока ў Цэнтральнай Еўропе мае палац Эстэрхазі ў Фертодзе, Венгрыя, але ён значна прасцей, чым сад барока Ружанскага палаца.

Комплекс надзвычай пашкоджаны і толькі ў пачатак 21 стагоддзя прынята рашэнне па аднаўленню яго збудаванняў.

Ружанскі палац, стан на 2008 г.

[правіць] Кантрасты архітэктурнай сітуацыі

Сафійскі сабор, Полацк

У цэлым архітэктурная сітуацыя ў Беларусі 17-18 стст. адрознівалася кантрастамі. Узмацненне паланізацыі і пазіцый каталіцтва вывела на першы план будаўніцтва касцёлаў і кляштароў, у свецкай архітэктуры — палацаў магнатаў. Барока краіны пераходзіць у спелую фазу развіцця.

У сакральнай архітэктуры атрымлівае распаўсюджванне касцёл з дзвюма вежамі на заходнім фасадзе, сцены ўпрыгожваюць нішы і пілястры. Паказальнай была перабудова старажытнарускага сабора ў Полацку ў раскошны барочны сабор цэнтральнаеўрапейскага ўзору — дзве вежы з барочным дахамі, барочны франтон і пілястры на фасадах, капліцы з бакоў, архітэктурны алтар. Складаныя архітэктурныя планы не выкарыстоўвалі, своеасаблівым выключэннем стала царква-ратонда Раства Багародзіцы ў Чачэрску (1787 г., руіны).

У гарадах таксама будуюць свецкія збудаванні — ратушы, карчмы, млыны, лазні, цэхавыя дамы. Атрымалі распаўсюджванне прыватныя гарады-крэпасці накшталт буйных латыфундыяў, дзе ўвялі рэгулярную планіроўку (Слуцк, Нясвіж, Быхаў). Выкарыстанне недаўгавечных будаўнічых матэрыялаў і войны не спрыялі захаванню большасці з іх. Захаваліся хіба што каменныя ратушы, якія мелі таксама абарончы характар. Паўночная вайна 1700-1721 гг. наогул стала прычынай спынення будаўніцтва.

Радавая гарадская забудова была надзвычай блізкая да сельскай і моцна кантраставала з магнацкімі рэзідэнцыямі, дзе працавалі вядучыя архітэктары эпохі і выкарыстоўваліся найноўшыя будаўнічыя рашэнні і тэхналогіі. Гарады Беларусі спачатку спыняюцца ў сваім развіцці, а затым прыходзяць у заняпад.

Сельская архітэктура пераважна драўляная, дахі — з саломы або гонты. Не мелі распаўсюджвання і печы з комінамі, дамы тапілі «па-чорнаму».

Толькі ў другой палове 18 ст. у некаторых гарадах і латыфундыях уводзяць мануфактуры, а побач — рабочыя пасёлкі з рэгулярнай планіроўкай і надзвычай спрошчанай, тыповай архітэктурай.

Асаблівае значэнне гэтыя працэсы набылі ў Гродна, дзе былі каралеўскія мануфактуры Рэчы Паспалітай. Літоўскі казначэй Антоні Тызенгаўз правёў падобныя новаўвядзенні спачатку ў сваёй сядзібе ў Паставах. У сядзібе пабудавалі рынак пад дахам, млыны, школу, суконную і папяровую фабрыкі, жылыя будынкі для работнікаў. А потым — дайшла чарга да Гродна, дзе пабудавалі нават невялікі тэатр. Пасёлак для работнікаў мануфактур будавалі па тыпавым праекце з дрэва. А фасады, якія выходзілі на вуліцу, рабілі каменныя. Але ў Тызенгаўза не хапіла сродкаў на поўнае будаўніцтва і яго спынілі.

[правіць] Класіцызм

Ратуша ў Мінску, архітэктар Ф. Крамер, адноўленая ў 2002—2004 гг.

Ужо з 2-й паловы 18 ст. ў архітэктуры пачынаецца паварот да навамоднага класіцызму. У сельскіх сядзібах будуюць спрошчаныя па формах панскія маёнткі — падоўжаны блок аднапавярховага будынка, шэраг вокнаў, порцік з трохкутным франтонам і сціплы дэкор. Дахі часта буйныя, часам з пераломам і мансардным вокнамі ці люкарнамі, што некалькі змякчала аскетычную, занадта правінцыйную архітэктуру і нагадвала рэшткі барока. Збудаванні нагадваюць падобныя ў Прыбалтыцы ці ў Заходняй Украіне. Архітэктурны вобраз мала нагадвае палацы магнатаў, хоць некаторыя рысы класіцызму мае нават раскошны ансамбль Ружанскага палаца. Да гэтага тыпу збудаванняў належаць —

  • Палац Тызенгаўза ў Паставах
  • Сядзіба ў Заполлі
  • Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах.

На прыкладзе сядзібы Агінскіх ў Слоніме бачна, як змянілася панская сядзіба, дзе надаюць увагу камфорту. Палац мае значную колькасць пакояў, кабінеты, уласную бібліятэку, карцінную галерэю, невялікі тэатр. А сама сядзіба мела некалькі розных па прызначэнні будынкаў. Сядзіба Агінскіх зруйнавана — захаваўся толькі аднапавярховы домік у стылі класіцызм з простым дэкорам.

На сельскія сядзібныя ансамблі арыентаваны і палац Бутрымовіча ў горадзе Пінск. Сталічныя ўзоры палацаў Варшавы нагадвае сядзіба і палац Валовіча ў Свяцку, Гродзенская вобласць, (праект архітэктара-італьянца Джузэпэ дэ Сака.

Мінск у 1840 г.

Узорам раскошнай сядзібы сталічнага ўзору, арыентаванай на ўзоры Пецярбурга, стала сядзіба Румянцавых-Паскевічаў у горадзе Гомель. Але на фоне малавыразнай, радавой архітэктуры Беларусі — гэта хутчэй унікумы ці выключэнні.

На долю класіцызму прыйшлося тры падзелы Рэчы Паспалітай, пасля якіх земелі Беларусі увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Некаторыя гарады Беларусі атрымалі рэгулярную планіроўку па запаветах рускага класіцызму — Гомель, Віцебск, Мінск, Магілёў, Пінск, Брэст, Гродна. Тыпавыя праекты казённых будынкаў рэалізаваны ў Оршы, Мсціслаўлі, Магілёве, Віцебску. Але ажыўлення ў будаўніцтве ці значнага паляпшэння архітэктурнай сітуацыі ў Беларусі гэта не выклікала.

[правіць] 20 стагоддзе

У пасляваенныя гады пасля 2-й сусветнай вайны архітэктура Беларусі развівалася ў рэчышчы сталінскага класіцызму, пазней ў спрошчаным стылі функцыяналізму.

[правіць] 21 стагоддзе

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

  • Краткая художественная энциклопедия. Искусство стран и народов мира, т 1, М, 1962
  • История Искусства народов СССР, т 4, Искусство концв 17-18 вв., М, 1976
  • Комеч А. И. «Древнерусское зодчество конца 10-начала 12 вв.», М, «Наука», 1987
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах