Арцкі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арцкі заліў
грэч. Αμβρακικός κόλπος
Прыбярэжная тэрыторыя Арцкага заліва
Прыбярэжная тэрыторыя Арцкага заліва
38°58′21″ пн. ш. 20°58′09″ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяІанічнае мора
Краіна
Тыпзаліў 
Плошча654 км²
Даўжыня берагавой лініі40 км
Найбольшая глыбіня60 м
Сярэдняя глыбіня22 м
Арцкі заліў (Грэцыя)
Арцкі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арцкі (ці Амбракійскі) заліў (грэч. Αμβρακικός κόλπος) — заліў у Іанічным моры ў 654 кв. км, прыблізна 40 км у даўжыню і 15 км у шырыню. Этымалогія гэтага тапоніма, у розных яго варыянтах, узыходзіць або да антычнага (Амбракія, Αμβρακία), або да пазнейшай назвы горада Арта (Άρτα).

У старажытнасці быў ажыўлены дзякуючы сваім гаваням: Амвракіі, Аргасу Амфілохскаму і Анактарыёну. Вядомы марской бітвай пры Акцыуме (31 да н.э.) паміж флотам Марка Антонія і Клеапатры з аднаго боку, і Актавіяна Аўгуста — з іншага, якую Антоній прайграў.

Пасля грэчаскай вайны за незалежнасць, гэты геаграфічны аб'ект стаў апорным пунктам у падзеле мацерыковай часткі сучаснай Грэцыі паміж Асманскай імперыяй і новаўтвораным Грэчаскім каралеўствам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]