Арцём Алегавіч Булойчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Булойчык
Поўнае імя Арцём Алегавіч Булойчык
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1992(1992-06-16)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Балтыка
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 8 (0)
2012   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 1 (0)
2013 Беларусь Мінск 12 (0)
2014 Беларусь Бяроза-2010 7 (0)
2015 Латвія 1625 Ліепая 13 (10)
2015 Беларусь Дняпро (Магілёў) 13 (2)
2016 Беларусь Прамень (Мінск) 9 (3)
2016 Беларусь Тарпеда (Мінск) 11 (1)
2017—2018 Беларусь Прамень (Мінск) 50 (4)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 11 (1)
2020 Беларусь Гомель 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (3)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2021—2022 Беларусь Віцебск трэнер
2022— Расія Балтыка (Калінінград) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2017

Арцём Булойчык (нар. 16 чэрвеня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у расійскім клубе «Балтыка» з Калінінграда.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2009 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, гуляў у Лізе Еўропы. Сезон 2012 прапусціў з-за траўмы.

У красавіку 2013 года перайшоў у «Мінск». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2014 года пакінуў мінскі клуб.

У сакавіку 2014 стаў іграком «Бярозы-2010»[2]. Другую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы.

У лютым 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гомелі», па выніках якога клуб не стаў прапаноўваць паўабаронцу кантракт[3]. У выніку, у красавіку 2015 года Булойчык далучыўся да клуба Першай лігі Латвіі «1625 Ліепая»[4].

У жніўні вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком першалігавага «Дняпра»[5]. Быў іграком асноўнага складу ў другой палове сезона 2015. У пачатку 2016 года разам з камандай рыхтаваўся да новага сезона, але ў красавіку, за тыдзень да пачатку чэмпіянату, кантракт з клубам быў разарваны[6], і Арцём папоўніў склад «Промня». У ліпені 2016 года перайшоў у іншы сталічны клуб — «Тарпеда»[7], у снежні таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда»[8].

У пачатку 2017 трэніраваўся разам з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку зноў далучыўся да «Промня» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, аднак са жніўня страціў месца ў аснове.

У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[10] і неўзабаве падпісаў кантракт з НФК[11]. Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня стаў з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[12]. У жніўні таго ж года пакінуў клуб[13].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2012 у Санкт-Пецярбургу, правёў 2 матчы.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 2020 года, завяршыўшы кар’еру, працаваў трэнерам у структуры «Энергетыка-БДУ». У студзені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Віцебска»[14], таксама ўзначальваў рэзервовую каманду. Пакінуў віцебскі клуб у чэрвені 2022 года[15] і хутка далучыўся да калінінградскай «Балтыкі»[16].

У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[17].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль Дынама Беларусь 18 1
2010 Д1 Дынама Беларусь 8 0
2011 дубль Дынама Беларусь 26 3
2012 Д3 Дынама-2 Беларусь 1 0
2013 Д1 Мінск Беларусь 12 0
2014 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 7 0
2015 (1) Д2 1625 Ліепая Латвія 13 10
2015 (2) Д2 Дняпро Беларусь 13 2
2016 (1) Д2 Прамень Беларусь 9 3
2016 (2) Д2 Тарпеда Беларусь 11 1
2017 Д2 Прамень Беларусь 30 4
2018 Д1 Прамень Беларусь 20 0
2019 Д2 НФК Беларусь 11 1
2020 (1) Д2 Гомель Беларусь 11 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Artem Buloychik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Артём Булойчик перешел в "Березу-2010" (руск.). football.by (25 сакавіка 2014). Праверана 13 лютага 2024.
  3. «Гомель» приостановил сотрудничество с Булойчиком (руск.)(недаступная спасылка). offside.by (22 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015.
  4. С амбициями, но без четко сформулированных целей (9) (руск.)(недаступная спасылка). rus.liepajniekiem.lv (2 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015.
  5. Булойчик перешел в «Днепр» (руск.). by.tribuna.com.
  6. "Днепр" расторг контракты с Булойчиком, Андросовым и Купцовым (руск.). football.by (12 красавіка 2016). Праверана 13 лютага 2024.
  7. Доценко, Францкевич и Булойчик перешли в минское «Торпедо», Кротов и еще 5 футболистов покинули клуб (руск.). by.tribuna.com.
  8. ЗМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ ТАРПЕДА (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мінскага «Тарпеда» (1 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018.
  9. «Луч» подписал контракт с Булойчиком (руск.). Афіцыйны сайт мінскага «Промня» (13 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017.
  10. Булойчик покинул "Луч" (руск.). football.by (14 студзеня 2019). Праверана 13 лютага 2024.
  11. Булойчик стал игроком НФК (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 13 лютага 2024.
  12. Булойчик стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (20 студзеня 2020). Праверана 13 лютага 2024.
  13. Булойчик покинул "Гомель" (руск.). football.by (12 жніўня 2020). Праверана 13 лютага 2024.
  14. Сосницкий, Грищенко и Булойчик вошли в тренерский штаб "Витебска" (руск.). football.by (14 студзеня 2021). Праверана 13 лютага 2024.
  15. Футбол. Артем Булойчик покинул тренерский штаб "Витебска" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2022. Праверана 7 чэрвеня 2022.
  16. Тренер Артем Булойчик сменил "Витебск" на "Балтику". Антон Михашенок также покинул команду (руск.). football.by (9 чэрвеня 2022). Праверана 13 лютага 2024.
  17. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.