Арцём Аляксандравіч Васькоў
Поўнае імя | Арцём Аляксандравіч Васькоў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 кастрычніка 1988[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 165 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 61 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Стылан | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Арцём Васькоў (нар. 21 кастрычніка 1988, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Стылан» з Гожава Велькапольскага.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у Гомелі, пасля трапіў у мінскае «Дынама». Не замацаваўся ў мінскім клубе і адправіўся ў Латвію. У 2009 годзе аддаваўся ў арэнду гродзенскаму «Нёману», потым гуляў у Азербайджане. У 2011 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за гомельскі ДБК і «Віцебск».
У сакавіку 2012 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выступае на пазіцыі правага паўабаронцы. Выдатна правёў сезон 2014: выступаючы на розных пазіцыях у паўабароне, забіў 6 галоў. Канец сезона 2014 вымушаны быў прапусціць з-за траўмы.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[3]. У сезоне 2015 у асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4].
Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» некаторы час падтрымліваў форму разам з «Гомелем», але неўзабаве далучыўся да «Нёмана» і падпісаў кантракт з гродзенскім клубам[5]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў аснове, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.
У студзені 2017 года стаў іграком латвійскага «Вэнтспілса»[6]. Дапамог камандзе выйграць Кубак Латвіі, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Рыгі» (2:2, пен. 6:5). У снежні 2017 года пакінуў «Вэнтспілс»[7].
У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»[8]. У красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9]. У першай палове сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў пераважна гуляць за дубль. У снежні 2019 года пакінуў каманду[10] і ў хуткім часе стаў іграком «Гомеля»[11]. У сезоне 2020 з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам гомельскай каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся іграком асновы ў Вышэйшай лізе, хоць часам стаў выхадзіць на замену.
У лютым 2022 года пакінуў «Гомель»[12] і стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў дзяржынскі клуб[14].
У кастрычніку 2022 года далучыўся да «Люблінянкі» з чацвёртага польскага дывізіёна[15]. У студзені 2023 года перабраўся ў «Стылан» з Гожава Велькапольскага[16].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Кубка Латвіі: 2017
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].
Зноскі
- ↑ Artem Vaskov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/artem_vaskov/
- ↑ «Торпедо»-БелАЗ продлил контракт с Васьковым
- ↑ Артём Васьков покидает «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Артем Васьков стал игроком «Немана»
- ↑ Артем Васьков продолжит карьеру в "Вентспилсе"
- ↑ Артем Васьков покинул "Вентспилс"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018. Праверана 6 снежня 2017.
- ↑ Федянин и Васьков стали игроками "Смолевичей"
- ↑ Еще один игрок "Смолевичей" перешел в "Городею"
- ↑ "Городея" рассталась с Васьковым
- ↑ Васьков перешел в "Гомель"
- ↑ Футбол. "Всех обнял!" Артем Васьков покидает "Гомель(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2022. Праверана 16 сакавіка 2022.
- ↑ Артем Васьков стал игроком дзержинского "Арсенала"
- ↑ Васьков, Суша и Малащицкий покинул "Арсенал"
- ↑ Васьков продолжит карьеру в Польше
- ↑ Артем Васьков сменил команду в Д4 Польши (руск.). football.by (20 студзеня 2023). Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Блазма
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК АЗАЛ
- Ігракі ФК ДБК Гомель
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Вэнтспілс
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
- Ігракі ФК Люблінянка
- Ігракі ФК Стылан Гожаў Велькапольскі