Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі
| Арцём Вярыга-Дарэўскі | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Лепельскі павет (Віцебская губерня) |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
паэт |
| Кірунак: | |
Арцём Вяры́га-Дарэ́ўскі (4 (23) лістапада 1816, в. Кублічы Лепельскі павет Віцебскай губерні, цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобл. — 1884, Сібір; Псеўданімы і крыптанімы: Artemiusz; Białoruska Duda; A.W.; D…a B.; D-da B.) — беларускі паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
[правіць] Біяграфія
Паходзіў са старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Бацька яго быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах. Маці памерла пасля родаў. Дзяцінства А. Вярыгі-Дарэўскага прайшло ў фальварку Людвінава непадалёк ад Дзісны. Пасля заканчэння Забельскай гімназіі (мяст. Валынцы, цяпер Верхнядзвінскі раён) служыў у Віцебскай часовай камісіі для рэвізіі дзейнасці губернскай дваранскай дэпутацкай зборні (1836—44). Вучыўся ў Забельскай гімназіі (мяст. Валынцы Дрысенскага павета, цяпер Верхнядзвінскі раён). У сярэдзіне 1840-х г. набыў фальварак Стайкі паблізу Віцебска, ажаніўся. Служыў у розных установах Віцебска. З 1852 года калежскі асэсар.
Арцём Вярыга-Дарэўскі шмат сіл і часу аддаваў культурна-асветніцкай дзейнасці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатр, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Збіраў беларускі фальклор. Пасылаў допісы ў газету «Kurjer Wileński» і «Виленский вестник» (Вільня), «Słowo» (Пецярбург), часопіс «Ruch muzyczny» (Варшава). Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму А. Міцкевіча «Конрад Валенрод». Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы не знойдзены. Пры жыцці ў 1858 годзе выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка» пад псеўданімам Беларуская Дуда (польск.: Białoruska Duda). Грамадскі рэзананс мела паездка А. Вярыга-Дарэўскага ў 1858 у Вільню, дзе ён сустрэўся з віднымі прадстаўнікамі культуры. Тады ж быў запачаткаваны знакаміты «Альбом Вярыгі-Дарэўскага» (1858—1863), які стаў своеасаблівым літаратурна-грамадскім альманахам, дзе між іншымі свае запісы пакінулі Уладзіслаў Сыракомля, В. Каратынскі, Адам Кіркор, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Аляксандр Рыпінскі.
Выказанае ў навуковай літаратуры меркаванне, што А. Вярыга-Дарэўскі аўтар паэмы «Тарас на Парнасе», не пацверджана даследаваннямі.
У 1861—1862 браў удзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску, за што стаў аб'ектам пільнага нагляду жандараў. У 1863 адзін з кіраўнікоў узброенага выступлення на Віцебшчыне. Арыштаваны 6.5.1863, амаль два гады правёў пад следствам у віцебскай турме. Першапачаткова асуджаны на пажыццёвую катаргу, замененую 8 гадамі катаржных работ. У 1865 сасланы ва Усходнюю Сібір (саляварны завод ва Усоллі). З 1868 на пасяленні ў Іркуцку. Памёр у Сібіры.
[правіць] Бібліяграфія
- Gawędka o Swojaku przez Białoruską Dudę. Mohylew; Wilno, 1858.
- Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988.
- Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. / уклад. Г. В. Кіселёў. — 2-е выд. — Мн., 2003. — С. 214—293.
[правіць] Літаратура
- Васілеўскі Д. Арцём Ігнатавіч Вярыга-Дарэўскі і яго літаратурна-грамадская чыннасць // Полымя. 1929, № 6;
- Борковский С. А., Мальдис А. И. Поэтическое наследие Артемия Вериги-Даревского // Советское славяноведение. 1971, № 2;
- Кісялёў Г. Арцём Вярыга-Дарэўскі // Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971;
- БП, т. 2;
- ЭГБ, т. 2;
- АЗБ;
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
- Цвірка К. Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816—1884) / К. Цвірка // Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў XIX ст. — Мн., 2004. — С. 286.
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
