Арцём Уладзіміравіч Мілеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арцём Мілеўскі)
Футбол
Арцём Мілеўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Уладзіміравіч Мілеўскі
Нарадзіўся 12 студзеня 1985(1985-01-12)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
 Беларусь
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1998—2000 Беларусь Змена (Мінск)
2000—2001 Украіна Абухаў
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Украіна Барысфен-2 (Барыспаль) 9 (3)
2002—2013 Украіна Дынама (Кіеў) 178 (57)
2002—2005   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 54 (18)
2002   Украіна Дынама-3 (Кіеў) 1 (0)
2013 Турцыя Газіянтэпспор 6 (1)
2014—2015 Харватыя Хайдук (Спліт) 21 (3)
2015 Харватыя Спліт 1 (0)
2016 Румынія Канкордыя 13 (5)
2016—2017 Расія Тосна 17 (0)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 29 (8)
2018 Венгрыя Кішварда 8 (0)
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 53 (10)
2021 Украіна Мынай 10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002 Украіна Украіна (да 17) 5 (5)
2003—2006 Украіна Украіна (да 21) 31 (7)
2006—2012 Украіна Украіна 50 (8)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «За мужнасць» III ступені (Украіна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арцём Мілеўскі (укр.: Артем Мілевський; нар. 12 студзеня 1985, Мінск) — украінскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2006—2012).

Сястра — Ксенія Уладзіміраўна Мілеўская.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў Беларусі, з сямі гадоў трэніраваўся ў мінскай школе «Змена».

У 2000 года ва ўзросце 15 гадоў пераехаў ва Украіну і паступіў у футбольную акадэмію трэнера Паўла Якавенкі. У 2001—2002 гадах за другую каманду «Барысфена», а пасля трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама». Спачатку выступаў за другую каманду, з 2005 года замацаваўся ў першай камандзе «Дынама».

У лістападзе 2012 года галоўны трэнер «Дынама» Алег Блахін перавёў Мілеўскага ў дубліруючы склад. Цікавасць да іграка сталі праяўляць розныя клубы. У верасні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і стаў іграком турэцкага «Газіянтэпспора», аднак ужо 31 снежня таго ж года разарваў пагадненне з турэцкім клубам з-за нявыплаты заробку.

У лютым 2014 года на правах свабоднага агента стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ», аднак не здолеў паспяхова прайсці медыцынскі агляд, і пераход быў скасаваны. У ліпені 2014 года стаў іграком харвацкага «Хайдука». У сезоне 2014 правёў за клуб 27 матчаў (21 у чэмпіянаце Харватыі, 5 у Кубку і 1 Лізе Еўропы), забіў 3 галы (усе ў чэмпіянаце). У верасні 2015 года датэрмінова разарваў кантракт з «Хайдукам»[3]. Неўзабаве, у кастрычніку стаў іграком клуба «Спліт», які ўзначальваў былы ігрок кіеўскага «Дынама» Горан Сабліч[4], але ўжо праз месяц вымушаны быў яго пакінуць[5][6].

У канцы 2015 — пачатку 2016 гадоў знаходзіўся ў Беларусі, дзе цікавасць да Арцёма праяўлялі мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У лютым 2016 года нападнік падпісаў кантракт з румынскай «Канкордыяй»[7]. З паўгады ў «Канкордыі» забіў 5 галоў у чэмпіянаце Румыніі.

1 верасня 2016 года стаў іграком расійскага клуба «Тосна»[8]. Па выніках сезона 2016/17 дапамог «Тосна» выйсці ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з расійскім клубам і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з брэсцкім «Дынама»[9]. У складзе брэстчан стаў асноўным нападнікам, у другой палове сезона 2017 правёў за клуб 18 матчаў (15 у чэмпіянаце, 1 у Кубку і 2 у Лізе Еўропы) і забіў 5 галоў (усе ў чэмпіянаце). У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[10].

У жніўні 2018 года перайшоў у венгерскі клуб «Кішварда»[11]. У студзені 2019 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[12]. У сезоне 2019 у якасці трывалага іграка асновы дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі. Заставаўся іграком асновы ў 2020 годзе, толькі ў канцы сезона стаў часцей выхадзіць на замену.

У снежні 2020 года перайшоў у «Мынай»[13], гуляў за гэты клуб да канца сезона 2020/21. У верасні 2021 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную Беларусі, апошні матч у яе складзе правёў 28 верасня 2000 года.

Пасля перезду ва Украіну выказаў жаданне выступаць за яе зборную, але Беларуская федэрацыя футбола не жадала саступаць Федэрацыі футбола Украіны перспектыўнага іграка. Пачаўся скандал, у які ўмяшаўся прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр. У выніку была дасягнута дамоўленасць, і беларускі бок адмовіўся ад Мілеўскага, які на той час ужо атрымаў грамадзянства Украіны.

Не згуляўшы ніводнага матча за нацыянальную зборную, быў заяўлены на фінальную частку чэмпіянату свету 2006 у Германіі. Там і дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы ў матчы супраць Саудаўскай Аравіі на замену на 86-й хвіліне замест Андрэя Шаўчэнкі. У матчы 1/8 фіналу супраць Швейцарыі ў серыі пасляматчавых пенальці выканаў удар у «стылі Паненкі», які стаў галявым. Усяго правёў 4 матчы на чэмпіянаце свету.

Пазней гуляў за зборную ў адборачных цыклах да чэмпіянату Еўропы 2008 і чэмпіянату свету 2010, у апошнім быў іграком асноўнай абоймы. Прымаў удзел у хатнім для Украіны чэмпіянату Еўропы 2012, дзе правёў усе 3 матчы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Artem Milevsky // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ARTEM MILEVSKYI // Argentine Soccer Database
  3. «Хайдук» объявил о расторжении контракта с Артемом Милевским
  4. Артем Милевский подписал контракт со «Сплитом»
  5. Милевский покинет «Сплит» по семейным обстоятельствам
  6. Милевский был задержан полицией за вождение в пьяном виде, «Сплит» расторг контракт с футболистом
  7. Румынская «Конкордия» объявила о подписании контракта с Артемом Милевским
  8. Милевский перешел в «Тосно»
  9. Артем Милевский стал игроком брестского "Динамо"
  10. Брестское "Динамо" объявило о расторжении контрактов с Милевским и Гавриловичем
  11. Артем Милевский стал игроком венгерской "Кишварды"
  12. Артем Милевский подписал 2-летний контракт с брестским "Динамо"
  13. Артем Милевский продолжит карьеру в "Минае"
  14. «Сказал себе: «Наверное, хватит». Артем Милевский объявил о завершении карьеры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]