Арцём Сяргеевіч Старгародскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Старгародскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Сяргеевіч Старгародскі
Нарадзіўся 17 студзеня 1982(1982-01-17)[1][2] (42 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 180 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Левы бераг
Нумар 6
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2001 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
1998—2001   Украіна Дынама-3 (Кіеў) 61 (5)
2000   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 1 (0)
2002—2003 Украіна Сістэма-Борэкс (Боярка) 60 (4)
2004 Украіна Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 60 (4)
2005—2006 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 26 (0)
2006   Украіна Крымцяпліца (Маладзёжны) 25 (4)
2007—2012 Украіна Арсенал (Кіеў) 98 (5)
2013 Украіна Чарнаморац (Адэса) 6 (0)
2013 Украіна Арсенал (Кіеў) 11 (0)
2014—2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 73 (12)
2017—2018 Украіна Арсенал (Кіеў) 41 (8)
2018—2019 Беларусь Віцебск 41 (2)
2020 Украіна Колас (Пуставарыўка) 7 (1)
2021— Украіна Левы бераг (Кіеў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2021.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арцём Старгародскі (нар. 17 студзеня 1982, Кіеў, УССР) — ўкраінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Левы бераг» з Кіева.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў складзе моладзевых каманд кіеўскага «Дынама». Пасля выступаў за розныя каманды ў Першай лізе. У 2005 годзе дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе сімферопальскай «Таўрыі».

З 2007 года доўгі час выступаў за кіеўскі «Арсенал». У студзені 2013 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац», але ўлетку 2013 года вярнуўся ў «Арсенал». У кастрычніку 2013 года «Арсенал» зняўся з чэмпіянату і спыніў сваё існаванне, у выніку Арцём стаў свабодным агентам.

У студзені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся як асноўны атакуючы паўабаронца. 3 мая 2014 года забіў гол у фінальным матчы Кубка Беларусі супраць «Нёмана», які стаў адзіным у матчы і першым афіцыйным на новаадчыненай Барысаў-Арэне, такім чынам прынёс «Шахцёру» перамогу ў Кубку. У гэтым жа матчы атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да ліпеня, пасля вярнуўся ў асноўны склад.

У снежні 2014 падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2015 стаў капітанам салігорскай каманды. Сезон распачаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але потым вярнуўся на месца атакуючага паўабаронцы. У лістападзе 2015 года зноў падоўжыў пагадненне з салігорцамі[5], заставаўся асноўным атакуючым паўабаронцам у сезоне 2016. У снежні 2016 года новы галоўны трэнер салігорскага клуба Алег Кубараў абвясціў, што Старгародскі пакідае «Шахцёр»[6].

У лютым 2017 года зноў стаў іграком кіеўскага «Арсенала»[7]. Па выніках сезона 2017/18 дапамог клубу вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Віцебска»[8]. У віцебскай камандзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года пакінуў «Віцебск»[9], а ў сакавіку 2020 года прыняў канчатковае рашэнне аб завяршэнні кар’еры[10].

Летам 2020 года ў якасці аматара гуляў у чэмпіянаце Кіеўскай вобласці за «Колас» з Пуставарыўкі, а ў 2021 годзе далучыўся да клуба «Левы бераг».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Двойчы ў складзе зборнай Украіны станавіўся пераможцам сусветнай Універсіяды.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі