Аршанская жаночая гімназія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аршанская жаночая гімназія
Заснавана 1903
Тып гімназія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аршанская жаночая гімназія — навучальная ўстанова ў Оршы ў 19031918 гг.

Тэрмін навучання складаў 7 гадоў. Гімназія мела падрыхтоўчы клас. У 1911 г. было 439 выхаванак. Выкладаліся руская мова і літаратура, матэматыка, прыродазнаўства, маляванне, чыстапісанне, гісторыя, геаграфія, рукадзелле, нямецкая і французская мовы. У 1918 годзе гімназія рэарганізавана ў школы 1-й (1—3-і класы) і 2-й (4—7-ы класы) ступені з навучаннем асоб абодвух полаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак знаходзіцца на вул. Міру, 6. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы. Пазней было дабудавана правае крыло. Цяпер у будынку размяшчаецца педагагічны каледж.

Двухпавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём галоўным фасадам павернуты да вул. Міру (былой Афіцэрскай), накрыты вальмавым дахам. Цэнтральная частка фасада выдзелена рызалітам па вышыні двух паверхаў, уваход падкрэслены порцікам з 2 паўкалонамі і трохвугольным франтонам на ўзроўні перакрыцця 1-га паверха. Фасад прарэзаны 2 радамі прамавугольных аконных праёмаў. Плоскасці сцяны 1-га паверха над высокім цокалем апрацаваны прадольным рустам. На ўзроўні перакрыцця 1-га паверха — шырокая гарызантальная цяга, пад вокнамі 2-га паверха маюцца неглыбокія нішы. Міжаконныя плоскасці на 2-м паверсе дэкараваны пілястрамі. Вуглы будынка апрацаваны лапаткамі.

Будынак жаночай гімназіі — помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку 20 ст., асаблівасцю якога з'яўляецца высакаякасная цагельная кладка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 538. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  • Жаночая гімназія // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 463-464.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]