Аршанскі павет
Арша́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў XVI—XX ст. ў складзе Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Адміністрацыйны цэнтр — горад Орша.
Папярэднікам Аршанскага павета было ўтворанае ў 1392 годзе Аршанскае (Рошскае) намесніцтва, утворанае вялікім князем літоўскім Вітаўтам. Назва Аршанскі павет ужывалася з XVI стагоддзя[1].
У склад Аршанскага павета ўваходзіла тэрыторыя Аршанскага гродавава, Бабінавіцкага, Барысаўскага, Вяляціцкага, Любавіцкага, Любашанскага, Магілёўскага, Свіслацкага старостваў і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
З красавіка 1919 года павет у складзе Гомельскай, з лістапада 1920 — Віцебскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года ўсходняя частка перададзена ў склад Смаленскай губерні, астатняя ў склад БССР.
17 ліпеня 1924 г. Аршанскі павет скасаваны і ўтворана Аршанская акруга.
Зноскі
- ↑ Насевіч В. Л. Аршанскі павет. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 542. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
[правіць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Насевіч В. Л. Аршанскі павет. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 542. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
- Powiat orszański // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 342