Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»
Заснаваны 1995
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша, вул. Замкавая, 2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аршанскі этнаграфічны музей «Млын» — філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Адкрыты для наведвальнікаў 23 чэрвеня 1995 г. Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Оршы, паміж рэкамі Дняпро і Аршыца, у будынку вадзянога млына (помнік прамысловай архітэктуры пачатку 20 ст.). Загадчыца філіяла В. Ф. Сакалоўская.

Структура і экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная мэта канцэпцыі музейнай экспазіцыі – адлюстраванне найбагацейшай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Аршанскага рэгіёна 2-й палавіны 19 – пачатку 20 ст. Размяшчаецца на 2 паверхах. На 1-м знаходзіцца экспазіцыя «Хлеб наш надзённы», на 2-м – выстаўка традыцыйных рамёстваў Аршаншчыны. Прадстаўлены прылады працы земляроба, прыстасаванні для апрацоўкі льну, багатая калекцыя ткацтва, якая ўключае разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання посцілкі, ручнікі і абрусы, камплекты самабытнага аўтэнтычнага беларускага традыцыйнага касцюма, а таксама ганчарныя вырабы, копыскую кафлю, прадметы сучаснага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліпінская, І.У. Аршанскі этнаграфічны музей “Млын” / І.У. Ліпінская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін. – Мн., 2008. – С. 58–59.
  • Этнаграфічны музей “Млын” у Оршы // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 480–481.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]