Арызонскі кратар
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Арызонскі кратар (кратар Барынгера, Каньён Д'ябла) — вялікі метэарытны кратар (астраблема) ў Арызоне (ЗША), у 30 км на захад ад города Уінслоу (Winslow). Уяўляе сабой велізарную ўпадзіну дыяметрам 1200 метраў і глыбінёй 180 метраў.
Кратар узнік каля 50 тысяч гадоў назад пасля падзення 60—80 метровага метэарыта, які важыў 300 тысяч тон і ляцеў з хуткасцю 45—60 тысяч км/гадз.
Хоць на Зямлі ёсць большыя паводле памераў астраблемы, метэарытнае паходжанне гэтага кратара было даказана першым, і ён лепш за ўсё захаваў сваё першапачатковае аблічча. Штогод кратар наведвае мноства турыстаў.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арызонскі кратар- Афіцыйны сайт кратара