Арыстарх Апалонавіч Белапольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Арыстарх Апалонавіч БЕЛАПО́ЛЬСКІ (руск.: Аристарх Аполлонович Белопольский; 1854, Масква — 1934), рускі і савецкі астраном, акадэмік АН Расіі (1903).

Скончыў Маскоўскі ун-т (1877). Са студэнцкіх гадоў працаваў ва ўніверсітэцкай астранамічнай абсерваторыі, потым у Пулкаўскай абсерваторыі (1888—1934, дырэктар: 1917—1919).

Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астрафізічных даследаваннях спектральным аналізам і фатаграфіяй, фатаграфуючы, між інш., каметы, Месяц у час зацьменняў, сонечную карону, дэталі на паверхні Сонца. Эксперыментальна давёў магчымасць выкарыстання эфекта Доплера для вымярэння прамянёвай хуткасці нябесных целаў. Заўважыў у спектрах зменных зорак — цэфеід — зрух фазы між змяненнямі ў іх бляску і прамянёвай хуткасці, выкліканы іх пульсацыяй. У доследах з вымярэннямі прамянёвай хуткасці розных частак колцаў Сатурна давёў іх несуцэльную будову (1895, адначасна з іншымі астраномамі).

Склаў першы падручнік астрафізікі на рускай мове.