Арыстарх (Станкевіч)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Архіепіскап Арыстарх
Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі
да 25 лютага 2000 года — епіскап,
да 11 чэрвеня 1992 года — Гомельскі і Мазырскі
29 ліпеня 1990 — 23 красавіка 2012
Абранне: 20 ліпеня 1990
Царква: Руская праваслаўная царква
Беларускі экзархат
Папярэднік: Рыгор (Барышкевіч)
Пераемнік: Стэфан (Нешчарэт)
 
Адукацыя: Шаблон:Царкоўная навуковая ступень
Імя пры нараджэнні: Андрэй Еўдакімавіч Станкевіч
Нараджэнне: снежань 1938
вёска Асавецкая Буда, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць, БССР, СССР
Смерць: 23 красавіка 2012({{padleft:2012|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:23|2|0}})
вёска Асавецкая Буда, Мазырскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
Пахаваны: Гомельскі Мікольскі мужчынскі манастыр
Прыняцце свяшчэннага сану: 5 верасня 1977
Прыняцце манаства: 11 чэрвеня 1970
 
Узнагароды:
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені

Арыстарх, свецкае імя Андрэй Еўдакімавіч СТАНКЕВІЧ (9 ліпеня 1941, в. Асавецкая Буда Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці22 красавіка 2012) — архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля службы ў арміі (19601963) працаваў у аўтобусным парку г. Мінска. У 1969 годзе скончыў Адэскую духоўную семінарыю, у 1973 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію. У чэрвені 1970 г. пастрыжаны ў манаства ў Троіца-Сергіевай лаўры і пасвечаны ў сан іерадыякана, прызначаны памочнікам даглядчыка патрыяршых пакояў Патрыярха Пімена 5 верасня 1977 г. пасвечаны ў сан іераманаха. У 1978 г. узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рызнічым Троіца-Сергіевай лаўры.

Пастановай Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II і Святога Сіноду ад 20 ліпеня 1990 года прызначаны епіскапам Гомельскім і Мазырскім. У 1992 г. у сувязі са стварэннем Тураўскай і Мазырскай епархіі атрымаў тытул «епіскап Гомельскі і Жлобінскі». У лютым 2000 г. узведзены ў сан архіепіскапа.

Працамі архіепіскапа Арыстарха былі здабыты мошчы і адбылося царкоўнае ўслаўленне св. прав. Іаана Кармянскага.

З 27 ліпеня 2009 года - член Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]