Арыфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барэй і Арыфія

Арыфія (Арытыя; стар.-грэч.: Ὠρείθυια, «які вее скрозь горы») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка цара Афін Эрэхтэя, жонка Барэя, маці Клеапатры, Хіёны, Гема і крылатых барэадаў Зефа і Калаіда[1].

Яе завуць «Марафонская дзева»[2]. Прыгажуня выкрадзена Барэем і панесена на далёкі поўнач. Яе сыны Зэт і Калаід удзельнічалі ў паходзе арганаўтаў, па адной з версій на зваротным шляху праходзілі пратоку ў горах Рыпах. За ўладаннямі Барэя і Арыфіі пражывалі гіпербарэі[3]. Арыфія падарыла зброю Пенфесілеі[4].

Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Арыфія».

Арытыя (Арыфія) прызнавалася і адной з царыц амазонак, саюзніцай скіфскага цара Сагіла і яго сына Панасагора. Імя абыгрываецца ў сувязі з назвай гары Рыпы, Рыфы — якая жыве ў акрузе Рыф[3].

Зноскі

  1. Н. Кун. Легенды и мифы Древней Греции; Мифы народов мира. Энциклопедия. М., 1987.
  2. Нон. Дзеянні Дыяніса XXXIX 112; XLVII 436
  3. а б Вестник древней истории. 1947—1949; 1950 — указатель к своду античных источников В. В. Латышева
  4. Квінт Смірнскі. Пасля Гамера I 217

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]