Арыярат III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыярат III
стар.-грэч.: Ἀριαράθης Γ'
Нараджэнне III стагоддзе да н.э.
Смерць мерк. 220 да н.э.[1]
Род Ariarathid dynasty[d]
Бацька Арыярамн[d]
Жонка Стратаніка Кападакійская[d]
Дзеці Арыярат IV
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арыярат III (стар.-грэч.: Ἀριαράθης, Ariaráthēs) (3 ст. да н.э.) — кіраўнік Кападокіі, сын Арыярамна, унук Арыярата II. Сябраваў з Антыёхам II. Вядомыя выявы на манетах[2].

Быў жанаты з Стратаніцай, дачкой Антыёха II, уладара Сірыі, і яго жонкі Лаадыкі. Фактычна ўзыйшоў на прастол яшчэ пры жыцці свайго бацькі, каля 250 года да н.э. першым з кіраўнікоў Кападокіі прыняў тытул басілеуса. Вядома, што ён выступаў на баку Антыёха Гіеракса ў вайне супраць Селеўка II Калініка. Арыярат III таксама пашырыў сваю дзяржаву, далучыўшы да Кападокіі Катаонію. Быў бацькам Арыярата IV.

Зноскі

  1. http://ancientrome.ru/publik/article.htm?a=1298452242 Праверана 4 лістапада 2018.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)