Арэс Людавізі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэс Людавізі. каля 420
Матэрыял Мармур
Нацыянальны музей, Рым
(інв. Inv. 8602)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арэс Людавізі — мармуровая статуя юнага безбародага бога вайны з Амурам, які гуляе ля яго ног, знойдзеная на месцы храма гэтага бажаства на Марсавым поле пры будаўнічых працах у 1622 годзе. Гэта копія з арыгінала грэчаскага майстра (магчыма, Лісіпа ці Скопаса); датуецца часам добрых імператараў.

Кардынал Ладавіка Людавізі (пляменнік Папы Рыгора XV), быўшы вядомым знатаком старажытнасцяў, займеў Арэса ў свой збор на віле Людавізі. Правая нага фігуры была адноўлена пад наглядам самога Берніні. У XVII—XVIII стст. Арэс быў аб'ектам асаблівых захапленняў знатакоў мастацтва; Вінкельман ставіў яго вышэй усіх захаваных статуй старажытнага бога вайны.

У 1901 годзе, калі мастацкі збор Людавізі пайшоў з малатка, Арэс быў набыты італьянскай дзяржавай. Цяпер устаноўлены ля палацца Альтэмпс (адзін з будынкаў Нацыянальнага музея Рыма).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Francis Haskell and Nicholas Penny. Taste and the Antique: the Lure of Classical Sculpture 1500—1900. Yale University Press, 1981. Cat. no. 58.