Арэхаўскі мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэхаўскі мір
Дата падпісання 12 жніўня 1323
Месца падпісання
  • Арэшак[d]
Бакі Наўгародская дзяржаваШвецыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тэкст дагавора ў позняй копіі

Арэхаўскі мір (Арэхавецкі мір, Нотэбергскі мір) — першы мірны дагавор аб усталяванні межаў паміж Наўгародскай зямлёй і Шведскім каралеўствам. Заключаны 12 жніўня 1323 у крэпасці Арэшак (Арэхавец), пасля 30 гадоў ваенных дзеянняў. Паводле Арэхаўскага мірнага дагавора заходняя частка Карэльскага перашыйка і суседняя вобласць Савалакс адышлі да Шведскага каралеўства, усходняя частка перашыйка з Карэлай засталася ў складзе Наўгародскай зямлі. Упершыню афіцыйна была ўсталявана дзяржаўная мяжа паміж Шведскім каралеўствам і Наўгародскай зямлёй, якая праходзіла ад Фінскага заліва па рацэ Сястры, на поўначы да возера Сайма і затым на паўночным захадзе да берага Батнічнага заліву[1].

Дагавор ад наўгародцаў заключылі: князь наўгародскі Юрый Даніілавіч, пасаднік Алфарамей і тысяцкі Аўрам.

Ад Швецыі былі паслы: Герык Дзюўравіць (шведск.: herra Eric Turisson), Гемінкі Орыславіць (шведск.: herra Heminger Øgiszleson), Петр Юншын (шведск.: Peter Jønsson), поп Вымундэр (шведск.: herra Wædmunder prestir), а таксама купцы з Гоцкага берага Лодвік (шведск.: Loduich) і Фёдар (шведск.: Fødru).[2] Імя 7-гадовага караля Швецыі Магнуса Эрыксана фігуруе ў дакуменце як Мануш Орыкавіц[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Швецыі ў 1319 годзе каралём стаў 3-гадовы Магнус Эрыксан (1316—1374), але краінай кіраваў рэгенцкі савет на чале з яго маці герцагіняй Інгеборг Нарвежскай.

У 1322 годзе Юрый III Данілавіч з наўгародцамі хадзіў на Выбаргскі замак, прыгатаваўшы 6 парокаў, але ўзяць яго не змог. Перабілі толькі шмат шведаў, а іншых захапілі ў палон. З палонных адных перавешалі, іншых адправілі ў Суздальскую зямлю. У чаканні помсты ад шведаў Юрый у вытоку Нявы паставіў горад на Арэхавым востраве (Арэшак). Але замест раці з’явіліся паслы шведскія з мірнымі прапановамі.[4] Юрый з наўгародцамі саступіў шведам тры карэльскія пагосты: Савалакс (Севілакшу), Яаскі (Яскы), Эюрапяя (Агрэбу)

Арэхавецкі дагавор быў першым пагадненнем Наўгародскай зямлі (у тым ліку і на Русі) пра «вечны мір» з суседняй краінай; раней міжнародныя пагадненні такога высокага рангу яшчэ не заключаліся. Наступны па часе дагавор аб «вечным міры» Расіі з суседняй дзяржавай — Вялікім Княствам Літоўскім — датуецца 1494 годам.

І праз паўтараста гадоў, у 1478 годзе, калі Наўгародская зямля страціла сваю незалежнасць і была падпарадкавана маскоўскім князям, Руская дзяржава, а затым Расійская, працягвалі прытрамлівацца Арэхавецкага дагавора; у гэтай якасці ён функцыянаваў яшчэ 120 гадоў. Увогуле Арэхавецкі дагавор знаходзіўся ў дзеянні больш за 270 гадоў, да 1595 года, да заключэння дагавора пра «вечны мір» у Цяўзіне.[5]

Умовы дагавора[6][правіць | правіць зыходнік]

  1. Ноўгарад перадаў Швецыі тры пагосты ў Фінляндыі — Савалакс, Яскіс і Эўрэпя, якія ўжо 30 гадоў былі захоплены і кіраваліся шведамі.
  2. Наўгародска-шведская мяжа падзяліла Карэльскі перашыек уздоўж, з поўдня на поўнач, і прайшла па рацэ Сястры і далей па балотах, рэках і азёрах, аж да ўпадзення ракі Пюхаёкі ў Батнічны заліў.
  3. За наўгародцамі пакідалася права палявання і рыбнай лоўлі на ўгоддзях, якія адыходзілі да Швецыі: шасцю з іх шведы і наўгародцы маглі карыстацца пароўну, а яшчэ на двух угоддзях наўгародцам належала адна шостая частка.
  4. Для ўсіх купцоў усталёўваўся бесперашкодны праезд да Ноўгарада вадою па Няве ці сушаю.
  5. Забаранялася будаўніцтва абодвум бакам крэпасцей каля мяжы.
  6. Бакі абавязваліся выдаваць адзін аднаму перабежчыкаў: даўжнікоў, беглых халопаў і крымінальных злачынцаў.
  7. Забаранялася купля шведамі земляў і ўгоддзяў на прыгранічных наўгародскіх тэрыторыях.
  8. У выпадку нападу на Наўгародскую зямлю трэціх сіл, з-за Нарвы, шведам забаранялася аказваць ім ваенную дапамогу.
  9. Пры ўзнікненні ўзаемных крыўд прадугледжвалася іх вырашэнне мірнымі сродкамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі