Ар брут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карціна Адольфа Вёльфлі

Ар брут (ад фр.: Art brut — грубае, немудрагелістае мастацтва) — зборны тэрмін для абазначэння творчасці мастакоў-самавучак, дзяцей, псіхічна хворых. Упершыню тэрмін выкарыстаў французскі мастак Жан Дзюбюфэ, які цікавіўся неакадэмічнай, наіўнай эстэтыкай. У англамоўнай літаратуры выкарыстоўваецца тэрмін аўтсайдэр-арт.

У 1947 годзе Дзюбюфэ з аднадумцамі, сярод якіх быў Андрэ Брэтон, заснаваў у Парыжы Compagnie de l'Art brut, мэтай якой было дакументаванне і збіранне твораў альтэрнатыўнага мастацтва — карцін Адольфа Вёльфлі, Алаізы Корба і інш. У 1949 годзе ў галерэі René Drouin прайшла выстаўка пад назвай Art brut préferé aux arts culturels, на якой экспанавалася 200 карцін 63 мастакоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]