Асабістая унія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Асабі́стая у́нія — палітычнае аб'яднанне двух ці больш самастойных дзяржаў у саюз з адным главой, які становіцца, такім чынам, главой кожнай дзяржавы-члена саюза.

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Глава саюза надзяляецца толькі тымі паўнамоцтвамі, якія строга адпавядаюць (за рэдкімі выключэннямі) паўнамоцтвам глаў асобных дзяржаў. Такі тып саюза не з'яўляецца федэрацыяй, якая на міжнародным узроўні выступае адзінай дзяржавай.

Краіны, якія ўваходзяць у асабістую унію, фармальна з'яўляюцца цалкам незалежнымі адна ад адной; тэарэтычна адна дзяржава уніі можа нават абвясціць вайну іншай, калі адпаведнымі паўнамоцтвамі валодае непадкантрольны манарху орган (да прыкладу, парламент).

Персанальныя уніі могуць узнікаць па розных прычынах, ад амаль выпадковых, калі, напрыклад, прынцэса, быўшы ў шлюбе за каралём адной дзяржавы, становіцца кіруючай каралевай іншай дзяржавы, і іх агульнае дзіця атрымлівае ў спадчыну трон абедзвюх дзяржаў, да фактычнага далучэння дзяржаў, калі ў некаторых выпадках персанальныя уніі ствараліся з мэтай прадухілення мецяжоў. Такія саюзы могуць быць законна абгрунтаваны шляхам відавочнага зацвярджэння аб'яднання дзвюх дзяржаў у канстытуцыях, або могуць не мець законных падстаў, і тады яны могуць лёгка распадацца па прычыне розных правіл атрымання ў спадчыну пазіцыі главы дзяржавы.

Паколькі главы дзяржаў-рэспублік абіраюцца ўсеагульным грамадзянскім галасаваннем, ці парламентам, асабістыя уніі практычна цалкам з'яўляюцца феноменам манархій. Найбольш яскравы прыклад шматлікіх асабістых уній у XXI стагоддзі — Брытанская Садружнасць нацый, але і ў гэтым выпадку саюзы маюць хутчэй сімвалічнае і намінальнае значэнне.

Прыклады асабістых уній[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя[правіць | правіць зыходнік]

Колішнія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Александр Владимирович Пыжиков Административно-территориальное устройство России. История и современность — Olma Media Group, 2003. — 317 с. — ISBN 9785224043866.
  2. http://www.allpravo.ru/library/doc101p/instrum105/item802.html Таганцев Н. С. Уголовное право (Общая часть). Часть 1. По изданию 1902 года. Allpravo.ru. — 2003.