Асадкавыя горныя пароды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вугаль
Вапняк
Калійная соль

Асадкавыя горныя пароды ўтвараюцца асаджэннем рэчыва ў вонкавым асяроддзі, радзей з паветра і ў выніку дзейнасці ледавікоў. У залежнасці ад характару асаджэння падзяляюцца на абломкавыя, хімічныя і арганагенныя (біягенныя). Утвараюць пласты, слаі, лінзы і іншыя геалагічныя целы рознай формы і памераў.

Сярод асадкавых горных парод пераважаюць гліністыя (гліны, аргаліты, гліністыя сланцы), пясчаныя (пяскі і пясчанікі) і карбанатныя (вапнякі, даламіты і інш); астатнія тыпы (солі і інш.) складаюць нязначную частку.

Горныя пароды асадкавага паходжання пакрываюць 3/4 зямной паверхні, большая іх частка знаходзіцца на кантынентах. Многія пароды належаць да карысных выкапняў: нафта, прыродны газ, вугаль, фасфарыты, баксіты, вапнякі, нярудныя будаўнічыя матэрыялы.

Асадкавыя горныя пароды пашырана па ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва гліны, алеўраліты, пяскі, каменная і калійныя солі, ангідрыт, даламіты, мергелі, мел.