Асаму Тэдзука
| Асаму Тэдзука | |
| Дата нараджэння | 3 лістапада 1928 Таёнака, Японія |
| Дата смерці | 9 лютага 1989 (60 гадоў) |
| Кірунак | мангака, мультыплікатар |
| Вядомыя працы | Astro Boy, Kimba the White Lion, Phoenix, Black Jack |
Асаму Тэдзука (яп.: 手塚 治虫; 3 лістапада 1928 - 9 лютага 1989) — вядомы японскі мангака, аніматар, урач і доктар медыцынскіх навук. Унёс вялікі ўклад у справу станаўлення анімэ і мангі.
Тэдзуку часта называюць «богам анімэ і мангі», бо менавіта яго працы прынеслі гэтым стылявым напрамкам папулярнасць у Японіі. Акрамя таго, Тэдзука аказаў істотны ўплыў на эвалюцыю мангі і анімэ, заклаўшы асновы іх будучага развіцця. Ім быў прыдуманы характэрны стыль адмалёўкі твару з павялічанымі і моцна дэталізаванымі вачыма. Тэдзука стварыў яго пад уражаннем ад амерыканскіх мультперсанажаў таго часу, такіх, як Бэці Буп, Мікі Маўс і інш.
Прыкладам неверагоднай прадукцыйнасці Асаму можа служыць апублікаваны ў Японіі зборнік «Поўны збор мангі Асаму Тэдзукі» (яп.: 手冢治虫 漫画 全集, англ. Complete Manga Works of Tezuka Osamu), які складаецца з практычна 400 танкабонаў або больш, чым 80-ці тысяч старонак. Нягледзячы на назву, у гэтую падшыўку ўвайшлі толькі апошнія перамалёўкі выбраных твораў. Поўны жа спіс апублікаваных работ Тэдзукі ўключае ў сябе больш за сем сотняў манг, якія займаюць каля 170 тысяч старонак, і ўсё роўна гэта не ахоплівае яго творчасць цалкам.
Першая прафесійная манга - Machan no Nikkicho (1946). Сярод шырока вядомых твораў Тэдзукі - Astro Boy, Black Jack, Princess Knight, Phoenix, Jungle Emperor Leo (Kimba the White Lion) (які, магчыма, і натхніў пазней кампанію Дыснея на стварэнне мультфільма Кароль Леў), Adolf.
Тэдзука вядомы сваімі эксперыментальнымі мультфільмамі, такімі як Jumping (1984, складаецца цалкам з татальнай анімацыі), Broken Down Film (1985, імітацыя дэфектаў плёнкі і гульня на гэтым), Legend of the Forest (1987, па ходзе дзеяння імітуюцца стылі ад зараджэння анімацыі да 50-х гадоў) і інш.
Тэдзука узначальваў анімацыйную студыю Mushi Production, якая першай у Японіі стварала анімацыю для паказу па тэлебачанні. Назва студыі абгульвае адзін з сімвалаў кандзі («虫»), які сустракаецца ў запісу імя Асаму.
У 1989 годзе, ва ўзросце 60-ці гадоў, Тэдзука памёр ад раку страўніка. У 1994-м годзе ў горадзе Такарадзука, дзе ён вырас, адкрыўся музей яго памяці.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт Асаму Тэдзукі (яп.) (англ.)