З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аса (іўр.: אָסָא) — цар іудзейскі, сын і пераемнік Авіі.
Паводле Бібліі, валадарыў 40 год. Быў набожным царом, разбураў паганскія ахвярнікі і капішчы, знішчаў статуі паганскіх багоў Ваала і Астарты. Аса займаўся ўмацаваннем гарадоў і войска, сабраў пад сваю ўладу шмат яўрэйскіх плямён. За прыхільнасць да культу Астарты пазбавіў сваю маці царскай улады і спаліў яе куміра — статую гэтага бажаства.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.145. ISBN 5-343-00151-3..
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.145. ISBN 5-343-00151-3.