Асвета, таварыства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Польскае таварыства «Асвета» ў Мiнску, Таварыства «Асвета», альбо «Асвета» (польск. Polskie Towarzystwo "Oświata" w Mińsku) – польская грамадская арганізацыя, заснаваная ў 1905 годзе, дзейнічала ў Мінску і на тэрыторыі Мiнскай губерні Расiйскай імперыі. Да 1907 года дзейнічала ў канспірацыі, у 1907–1909 гадах – легальна, пазней – зноў у канспірацыі. Задачай «Асветы» было адукаваць жыхароў Міншчыны (асабліва дзяцей) у духу польскасці, а таксама разпаўсюджваць на гэтых землях польскую культуру, мову і ўзмацняць нацыянальную свядомасць. Арганізацыя цярпела пераслед, а ў перыяд легальнай дзейнасці спаткалася з негатыўным стаўленнем з боку расійскай улады, таму што ўзмацненне польскасці на ўсходніх землях былой Рэчы Паспалітай супярэчыла палітыцы русіфікацыі і асіміляцыі, якую вяла Расiя.

Змест

[правіць] Абставіны стварення

12 снежня 1904 года, калі ў Расійскай імперыі насталі так званыя «свабодніцкія часы», быў выдадзены царскі ўказ, які часткова адмяняў абмежавання навучання польскай мовы. Дазваляў выкладаць яе ў элементарных і сярэдніх школах як неабавязковы прадмет, які вёўся за дадатковую высокую плату пасля ўрокаў. Стаўка залежала ад таго, колькі бацькоў выказала жаданне пасылаць дзяцей на заняткі[1]. Такія ўмовы не спаўнялі асветніцкія патрэбаванні супольнасці мінскіх палякаў, якія спадзяваліся навучання дзяцей роднай мове і выхавання іх у польскім патрыятычным духу. Таму імкнуліся адчыніць школы чыста польскага характару. У 1905 годзе з ініцыятывы Мячыслава Пароўскага і Міхаліны Лэнскай ажыццявілі нелегальнае Польскае таварыства «Асвета» ў Мiнску. Яго дзейнасцю была ў галоўным каардынацыя польскага сакрэтнага навучання, якое – паводле рапартаў царскай паліцыі – ў Мiнскай губерні было шырока разпаўсюджана[2].

4 сакавіка 1906 года быў выдадзены ўказ, які спрошчваў стваранне грамадскіх арганізацыяў. Польскія асветніцкія дзеячы прынялі рашэнне пачаць адкрытую дзейнасць, якая, на іх погляд, магла прынесці нашмат лепшыя эфекты. Польскае таварыства «Асвета» ў Мiнску бало афіцыйна зарэгістравана расiйскімі ўладамі 11 студзеня 1907 году. 12 сакавіка адбыўся заснавальны сход, на якім «панавала агульнае ўзбудженне і жаданне працаваць». На сходзе прынялі статут арганізацыі і абралі першае ўпраўленне. У яго ўвайшлі: старшыня – ксёндз Казімір Мікалай Міхалькевіч, намеснік старшыні – лекар Ян Оффэнберг, сакратар – лекар Чэслаў Грабавецкі, скарбнік – адвакат Зыгмунт Вянцлававіч. Пасля таго, як ў 1908 годзе ксёндз Міхалкевіч пакінуў Мінск, пасада старшыні заставалася не занятай, а яго абавязкі выпаўняў тагачасны намеснік старшыні, Мячыслаў Пароўскі[3].

[правіць] Праграма

Паводле Статуту праграма арганізацыі прадуказвала «імкненне да разумавага і маральнага падымання ўсіх слояў польскага грамадзянства Мiнскай губерніі». Яго рэалізацыя мела адбывацца дзякуючы ўсябаковай культурнай і асветніцкай дзейнасці, дзякуючы паміж іншым утварэнням польскіх школ, бібліятэк, летніх дзяцячых лагераў, арганізацыям лекцый. У практыцы план утварэння польскіх школ не ўрэчаісніўся, таму што для кожнага падобнага мерапрыемства патрэбны быў кожнаразовы дазвол расiйскай улады. За ўвесь перыяд легальнай дзейнасці таварыства ўлады не далі ні аднаго дазволу адчыніць польскую школу на тэрыторыі Міншчыны і на іншых зямлях былой Рэчы Паспалітай на ўсход ад Мiнска[3].

[правіць] Структура і дзейнасць

Таварыства мела галоўную сядзібу ў Менску і пяць правінцыйных філіяў: у Мазыры, Пінску, Узьдзе, Наваградку і Ракаве. Падзялялася на сэкцыі, якія займаліся рознымі галінамі дзейнасці: элемэнтарным навучаннем, адукацыяй дарослых анальфабэтаў, настаўніцкай сэмінарыяй, дзіцячымі летнікамі, выкладаннем, бібліятэкамі і пракатам кнігаў, а таксама фінансамі[3].

  • Сэкцыя элемэнтарнага навучання — займалася навучаннем дзяцей на таемных занятках. Дзейнасць зяўлялася нелегальнай. Вучоба дзяцей мела скаардынаваны характар і адбывалася на аснове аднолькавай дыдактычнай праграмы. З улікам умоваў канспірацыі, яе дакладны маштаб невядомы. На думку Мячыслава Пароўскага, толькі ў Мінску адначасова вучылася ў 32 групах каля 500 дзяцей. У пачатковым пэрыядзе існавання Таварыства, гэтая праца была ня вельмі інтэнсіўнай і пераследавалася уладамі[3]. У 1911 годзе, ва ўмовах ўзросту эфэктыўнасці дзейнасці паліцыі, колькасць вучняў зменшылася, напрыклад у Мінску да прыблізна 400[4].
  • Сэкцыя адукацыі дарослых анальфабэтаў — навучала непісменных дарослых чытанню і пісанню, а таксама знаёміла іх з грамадзкай працай. У Менску навучалася з яе дапамогай 180 асобаў, у асноўным рамеснікі[3].
  • Сэкцыя настаўніцкай сэмінарыі — займалася падрыхтоўкай настаўнікаў да працы у польскай народнай асвеце. Гэтая дзейнасць мела вялікае значэнне, таму што пашырэнне асветніцкай працы прывяло да ўзросту запатрабаванасці народных настаўнікаў, адчуваўся недохоп кандыдатаў з адпаведнай кваліфікацыяй, асабліва ў пляне добрага ведання польскай мовы. Сэкцыя мела задачу праводзіць хуткія моўныя курсы. Ад пачатку да канца існаваньня яна дзейнічала нелегальна. Кіравалі ёй Міхаліна Лэнская і Ганна Чакатоўская. Пачаткова гэта былі адкрытыя ў сьнежні 1905 году шасьцімесячныя курсы для народных настаўнікаў. Неўзабаве яны атрымалі падтрымку з боку Таварыства Асветы ў Мінску і паступова ператварыліся ў настаўніцкую сэмінарыю. У іх былі два аддзяленьні — сканчэнне вышэйшага давала званне народнай настаўніцы, а ніжэйшага — так званай «людувкі» («народаўкі»). Найбольш уцягнутай у гэтую дзейнасць была Міхаліна Лэнская, якая займалася арганізацыйнымі пытаннямі сэмінарыі, вяла заняткі і дапамагала слабейшым вучаніцам. На настаўніцкіх курсах выкладалі прадметы блізка звязаныя з распаўсюдам польскасці (польскую мову, гісторыю і літаратуру, каталіцкую рэлігію), а таксама з іншых галінаў: прыроду, арытмэтыку, спевы, дзяцячыя гульні, пэдагогіку і мэтодыку. Знаёміліся таксама з народнымі выдавецтвамі. Асабліва адносіліся да беларускага і расейскага пытанняў. Навучалі беларускай і расейскай мовам, але гэта ня значыла падтрымкі для беларускага нацыянальнага руху. Настаўніцы, якія выказвалі меркаванне, што школы ня мусяць быць звязанымі з рэлігіяй або выкладанне ў іх варта весці на беларускай мове, звальняліся з працы[3].
  • Сэкцыя дзіцячых летнікаў — была створаная для самых бедных дзяцей з гарадоў, напрыклад з Мінску. Арганізоўвала для іх летнікі ў шляхецкіх маёнтках, у тым ліку: у СавічахВайніловічаў, УстроніПрушынскіх, НачыЧарноцкіх і ІгнатычахЕльскіх. Іх мэтай было псыхічнае і фізычнае развіццё дзяцей[3].
  • Сэкцыя выкладання — мела задачай распаўсюд польскай культуры праз лекцыі і папулярныя дыскусыі. Дзейнасць пачала 29 красавіка 1907 году. Кіраваў ёю Ян Офэнбэрг, актыўны ўдзел бралі правінцыйныя колы «Асветы». Напрыклад, кола ў Пінску займалася толькі арганізацыяй лекцыяў датычна польскай літаратуры і слоўніцтва, што паводле рапорту расейскай паліцыі, «выклікала ўзрост польскай нацыянальнай свядомасці». Мерапрыемствы, арганізаваныя сэкцыяй выкладання, абуджалі вялікую зацікаўленасць з боку слухачоў[3].
  • Сэкцыя бібліятэкаў і пракату кнігаў — была створана ў выніку дазволу расейскіх уладаў 22 снежня 1907 году з мэтай утварэння «Асветай» у Мінску польскай біблятэкі. Установа была афіцыйна адкрытая 4 траўня 1908 году. Спачатку мела 700 кнігаў, з якіх большасцю былі падарункам Юзэфа Тышкевіча з Лагойску, астатнія былі набытыя ў кнігарні Вацлава Макоўскага. Расейскія ўлады, хоць і дазволілі адчыніць гэтую ўстанову, несупынна адмаўлялі ў просбах з боку правінцыйных аддзяленняў Таварыства. Напрыклад, 14 кастрычніка 1908 яны далі адмовы на просбу кола ў Пінску[5].
  • Сэкцыя фінансаў — займалася сборам сродкаў на дзейнасць Таварыства і асветніцкую працу. Сярод сяброў збіралася ўнёскі, якія аднак былі няздольныя задавальніць патрэбы. Польская асвета несупынна змагалася з фінансавымі праблемамі і часта «трымалася на пазыках і надзеях». Каб здабыць дадатковыя крыніцы фінансавання, арганізоўваліся канцэрты, лекцыі, штогадовыя «паненскія балі», якія абуджалі зацікаўленасць і прыносілі значныя прыбыткі. «Асвету» падтрымоўвалі таксама мэцэнаты. Значныя гранты на яе дзейнасць перадалі: ксёндз Мікалай Міхалькевіч, Вільгельм Ельскі, Мар’ян Абязерскі і Канстанты Прушынскі з Устроні. Таварыства публікавала звесткі пра свой бюджэт, у тым ліку пра выдаткі, аднак заяўляныя сумы часта былі несапраўднымі, таму што ўправа хавала сродкі, якія вылучаліся на сакрэтныя польскія школы[3].

[правіць] Праект часопісу «Pogoń»

17 кастрычніка 1907 году Таварыства «Асвета» прэзэнтавала праект выдання ў Мінску польскага часопісу пад назвай «Pogoń» («Пагоня»). Паводле плянаў, гэта меў быць штотыднёвік, які б сярод іншага публікаваў тэксты пра рэлігію, гісторыю, грамадзкія і палітычныя справы, асвятляў літаратурныя і спэцыялізаваныя пытанні. Маючы падтрымку Таварыства, просьбу даць згоду на яго выданне скіраваў уладам былы адказны рэдактар кіеўскага тыднёвіка «Крэсы» Уладзімеж Двожачак. 18 студзеня 1908 году расейскія ўлады далі станоўчы адказ. Ідэя стварыла вялікую зацікаўленасць сярод польскай грамадзкасці. Наконт характару будучага часопісу ладзіліся абмеркаванні і дыскусіі, у тым ліку і ў польскай прэсе ў Вільні. Спрачаліся, ці павінна «Pogoń» быць штодзённікам, ці штотыднёвікам. Канчаткова аднак праект часопісу ня быў здзейснены. Прычынай было тое, што не атрымалася сабраць колькасці ў 4000 падпісчыкаў, якая б дазволіла акупіць выданне[6].

[правіць] Умовы працы настаўнікаў

Таварыства «Асвета» мела пад сваім даглядам сетку нелегальных польскіх школаў. Да працы ў іх накіроўваліся ў тым ліку выпускніцы настаўніцкай сэмінарыі. Умовы працы былі цяжкімі. Настаўніцы атрымоўвалі сымбалічную заплату, якой ледзь хапала для выжывання, у дадатак яна не выплачвалася ў пэрыяд вакацыяў. Асаблівую праблему гэта стварала на вёсцы, дзе з улікам працы ў сельскай гаспадарцы школьны год трываў ад 1 кастрычніка да 1 красавіка, а часам яшчэ карацей. Часта галоўным фактарам, які вырашаў лёс далейшай асветніцкай працы была «ўдзячнаць і прывязанасць дзяцей»[3].

[правіць] Стаўленне з боку насельніцтва

Стаўленне карэннага (беларускага) насельніцтва Мінскай губэрні да асветніцкай дзейнасці Таварыства «Асвета» звычайна было пазытыўным. Бацкі ахвотна выпраўлялі сваіх дзяцей на вучобу ў нелегальных польскіх школах, нягледзячы на тое, што ў выпадку раскрыцця гэтай дзейнасці расейскай паліцыяй, ім пагражала пакаранне. Часам аднак здараліся выпадкі даносаў уладам на народных настаўніцаў. Часам іх рабілі нават ксяндзы і абшарнікі, якія традыцыйна асацыяваліся на гэтых землях з польскасцю. Імаверна, імі кіраваў страх перад рэпрэсіямі альбо асветніцтвам ніжэйшых грамадзкіх пластоў, што абшарнікі маглі разглядаць як шкоднае іх інтарэсам. Аднак, гэта былі адзінкавыя выпадкі. Здаралася таксама, што сяляне тлумачылі адпраўку сваіх дзяцей у польскія школы таму, што «так хацеў пан»[3].

Супраць развіцця польскай адукацыі пратэставалі некаторыя расейскія арганізацыі, у тым ліку сябры Чорнай Сотні. 2831 жніўня 1908 году ў Мінску адбыўся сход «праваслаўнага брацтва», які прапанаваў зрабіць больш жорсткімі законы ў справе пакарання за сакрэтнае навучанне. Нэгатыўнае камэнтары з'яўляліся таксама ў расейскай прэсе[4].

[правіць] Стаўленне з боку расейскай ўлады

Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску ад заснавання да рэгістрацыі ў 1907 годзе вяло сваю дзейнасць у падпольлі і нелегальна. Яна знаходзілася пад наглядам расейскай улады, якая перашкаджала ёй, але ня вельмі інтэнсіўна. У студзені 1907 году Таварыства было легалізаванае, але гэта ня значыла, што яго праца на карысць узмацнення польскасці была цалкам дазволенай. Улада меркавала, што такая дзейнасць з'яўлаецца «перашкодай у асымілацыі польскага элемэнту расейскім» і рознымі спосабамі стварала цяжкасці ў дзейнасці «Асветы» і іншых падобных арганізацыяў ў заходняй частцы Расейскай імпэрыі. Праводзіліся несупынныя і падрабязныя праверкі, падчас якіх шукалася парушэнне статуту, што дало б падставу для закрыцця Таварыства. Увесну 1909 году менскі губэрнатар аднак палічыў, што закрыць «Асвету» будзе цяжка, таму што яна не парушае закон, а яе сябры не ствараюць звычайна школаў і афіцыйна іх не фінансуюць[4].

У 1909 годзе начальнік паліцыі Мазырскага павету выдаў рапарт, ў якім заявіў, што мясцовае кола Таварыства «Асвета» нелегальна трымала там 5 школаў. Гэта зрабілася падставай для дэлегалізацыі арганізацыі. З гэтай прычыны, а таксама ў сувязі з тым, што расейская ўлада раней дэлегалізавала падобныя арганізацыі ў Кіеве і Вільні, агульны сход мінскай «Асветы» прыняў рашэнне пра яе самароспуск. У рэчаіснасці аднак Таварыства вярнулася да падпольнай дзейнасці[4].

Ад 1909 году пачалося ўзмацненне барацьбы супраць польскага нелегальнага навучання. Гэтыя дзеянні дасягнулі значнага эфэкту ў абмежаванні польскай асветы. Каб зменшыць імавернасць раскрыцця сакрэтных школаў, у 1911 годзе кіраўніцтва «Асветы» пастанавіла, каб сакрэтныя курсы налічвалі ня больш за 4 дзяцей кожны. Гэта значна абмежавала колькасць вучняў, аднак разам з тым мацней уцягнула ў польскую асвету месцічаў Мінску[4].

Зноскі

  1. Życie społeczno-kulturalne. Oświata // Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem: Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 31—32.
  2. Życie społeczno-kulturalne. Oświata // Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem: Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 33
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 34-37. ISBN 978-83-227-2629-7
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Życie społeczno-kulturalne. Oświata // Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem: Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 39—40.
  5. Życie społeczno-kulturalne. Oświata // Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem: Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 39—40.
  6. Życie społeczno-kulturalne. Oświata // Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem: Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 50.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах