Аскамікота
| Аскамікота | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: |
Аскамікота |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Ascomycota |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Аскамікота, або сумчатыя грыбы (Ascomycota) — аддзел грыбоў.
Маюць добра развіты септаваны гаплоідны міцэлій. Септы ўтвараюцца шляхам інвагінацыі (упячвання і росту клеткавай сценкі ад перыферыі да цэнтра). Таму ў перагародках паміж клеткамі маюцца поры, праз якія перамяшчаюцца не толькі раствораныя рэчывы, але і арганэлы.
Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўляецца ўчасткамі міцэлію, пачкаваннем ці шляхам рассячэння гіфы на асобныя клеткі і фармавання аідый, хламідыяспор і г.д.
Важнае месца ў цыкле развіцця аскаміцэтаў адыгрывае бясполае размнажэнне пры дапамозе канідыяў. Асобныя групы грыбоў могуць развіваць некалькі відаў канідыяльнага споранашэння.
Палавое размнажэнне — гаметангіагамія. Характэрная асаблівасць грыбоў гэтага класа — утварэнне пасля палавога працэсу сумак, ці аскаў, якія змяшчаюць 4-8 (рэдка адну) аскаспор.
[правіць] Класіфікацыя
- [[Клас Археаскаміцеты]] (Archiascomycetes)
- [[Клас Геміаскаміцэты, або голасумчатыя]] (Hemiascomycetes)
- [[Клас Эўаскаміцэты, або сапраўдныя сумчатыя]] (Euascomycetes)
- [[Клас Локулааскаміцэты]] (Loculoascomycetes)
[правіць] Гл. таксама
- Пармелія адагнутая
- Менегацыя прадзіраўленая
- Claviceps purpurea
- Умбілікарыя апаленая
- Эвернія распасцёртая
- Труфля летняя
- Меланелія сарэдыёзная
- Хенатэка зеленаватая
- Каліцыум усыпаны
[правіць] Літаратура
- Гарибова Л. В., Лекомцева С. Н. Основы микологии: Морфология и систематика грибов и грибоподобных организмов. Учебное пособие. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2005.