Аскар Мешчанінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аскар Мешчанінаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 красавіка 1884(1884-04-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 1956(1956-07-14) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба

Аскар Мешчанінаў (9/21 красавіка 1884, Віцебск — 14 ліпеня 1956, Лос-Анджэлес) — беларускі, расійскі, французскі і амерыканскі скульптар, прадстаўнік Парыжскай школы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў школе Іегуды Пэна ў Віцебску. У 19051906 гадах вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы, у 1907 годзе з'ехаў у Парыж. Там вучыўся ў французскіх скульптараў, атрымаў прызнанне ў Еўропе. Падчас Другой сусветнай вайны з'ехаў у ЗША. Сябраваў і шчыльна супрацоўнічаў з Амедэа Мадыльяні, Хаімам Суціным, Дыега Рыверам, якія пісалі яго жывапісныя партрэты.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Бронзавая скульптура Мешчанінава «Мужчына з мёртвым дзіцём» (1952) набытая «Белгазпрамбанкам» у прыватнага калекцыянера. Скульптура была адной з апошніх прац скульптара і прысвечана Халакосту. Гэта першы вернуты ў Беларусь твор сусветна вядомага скульптара[3].

Зноскі

  1. California death index
  2. https://rkd.nl/explore/artists/312878 Праверана 16 кастрычніка 2016.
  3. Ігар Карней. Творы Бакста і Мешчанінава вярнуліся ў Беларусь. Беларуская служба Радыё «Свабода» (31 студзеня 2015). Праверана 29 жніўня 2021.