Асліннік двухгадовы
| Асліннік двухгадовы | ||||||||||||||
Асліннік двухгадовы на лузе ля Блакітнай крыніцы
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Асліннік двухгадовы |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Oenothera biennis L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Асліннік двухгадовы (Oenothéra biénnis) — двухгадовая расліна сямейства Кіпрэйныя (Onagraceae), родам з Паўночнай Амерыкі. У садаводстве разводзяць гатункі гібрыднага паходжання.
Змест |
[правіць] Сінаніміка
- Oenothera muricata L.
- Oenothera suaveolens Desf.
- Onagra biennis (L.) Scop.
- Onagra muricata (L.) Moench[1]
[правіць] Біялагічнае апісанне
Двухгадовая расліна са стрыжневым глыбокім коранем[2]. На першы год дае разетку лісця, прылеглага да глебы, лісце да 10-20 см даўжынёй, падоўжана-яйкападобнае ці авальная, на другі — прамастаячае, крэпкае, пакрытае кароткімі мяккімі валасамі сцябло вышынёй 60-100 см, якое нясе доўгае суквецце-пэндзаль[2].
Прыкаранёвае лісце эліптычнае, з хвосцікамі, які звужаюцца да аснавання, востраканцовыя; сцябловае лісце амаль сядзячае, шырокаланцэтнае, з дробназубчатым краем, да 5-7 см даўжынёй[2].
Кветкі буйныя, цытрынава-жоўтыя, пялёсткі даўжынёй да 2 см[2], з выманнем, тычачак 8[2].
Квітнее асліннік з чэрвеня па верасень, пладаносіць пачынае з канца ліпеня[2].
[правіць] Насенне
Плод — кароткая цыліндрычная, чатырохгранная каробачка[2].
Паколькі кожны асноўны або бакавы пабег нясе да 120 кветак, гэта расліна можа добра рассявацца. Кожная капсула змяшчае да 200 семачак, афарбоўка якіх вар'іруе ад цёмна-карычневага да чорнага. Насенне каля міліметра даўжынёй, трохкутнае.
[правіць] Распаўсюджванне
Натуральны арэал — Паўночная Амерыка. Быў завезены ў Еўропу ў XVII стагоддзі, а затым распаўсюдзіўся далей на ўсход. Зараз яна ў Еўропе атрымала такое шырокае распаўсюджванне, што ўспрымаецца большасцю насельніцтва як мясцовы від.
Зараз у дзікім выглядзе расце ў сярэдняй паласе Расіі, а таксама ў Перадкаўказзі і на Далёкім Усходзе, у Сярэдняй Азіі, у Беларусі сустракаецца па ўсёй Беларусі, месцамі ў значнай колькасці[2].
Аддае перавагу злёгку ўвільготненым месцапражыванням. Так, яго можна сустрэць на пясчаных наносах па берагах рэк, у поймах. Таксама з'яўляецца рудэральнай раслінай(руск.) бел. — расце па абочынах дарог, насыпаў, на склонах, узлесках, на пустазельных месцах.
[правіць] Хімічны склад
Расліна ўтрымоўвае фітастэрыны, дубільныя рэчывы, у кветках маецца фарбавальнае рэчыва, трава змяшчае каўчук, арганічныя кіслоты, і флаваноіды[2][3].
[правіць] Гаспадарчае значэнне
Медоносная, кармавая, харчовая, лекавая, алейная і дэкаратыўная расліна.
У кветкаводстве асліннік атрымаў распаўсюджванне як прыгожаквітнеючая расліна. Разводзяцца гібрыдныя гатункі аслінніка. Як дэкаратыўную расліну рэкамендуюць высейваць ў лесапарках на больш-менш ўрадлівых пясках, на чыгуначных і шашэйных насыпах і схілах.
У кожнай кветцы ёсць вялікая кропля нектару, лёгкадаступная пчолам і дастатковая для напаўнення іх мядовага зобіка. Мёдапрадуктыўнасць да 40 кг/га. Пылок з аслінніка пчолы не збіраюць. Ён жоўтага колеру, вельмі ліпне да цела пчалы і ў палёце цягнецца за ёй доўгімі ніткамі, якія застаюцца на прылётнай дошцы.
У маладым узросце, калі сцябло яшчэ не агрубела, асліннік добра есць быдла. Яна прыдатная для сіласавання, вараныя карані ядуць свінні.
Сцеблавае валакно прыдатнае для вытворчасці грубай пянькі. Насенне ўтрымоўвае 28,4 % алею, па іншых дадзеных — 40-50 %. У некаторых краінах Заходняй Еўропы вырошчваюць як алейную культуру (1 га пасеваў дае да 200 кг масла).
Карані можна спажываць у ежу як волкімі, так і варанымі.
Асліннік — двухгадовая расліна, уяўляе цікавасць пры засваенні пяшчаных зямель як фітамеліяратар.
Алей з насення выкарыстоўваецца ў касметычнай прамысловасці для вытворчасці крэмаў, ласьёнаў, губной памады[4].
[правіць] Медыцынскае значэнне
Адвар кораня п'юць пры хваробах лёгкіх і болях у грудзях, адвар суквеццяў — пры запаленні нырак; адварам промывают раны[2].
Пры абязводжваючых паносах рэкамендуецца ўжываць унутр настой травы[5].
Прэпараты насення выкарыстоўваюцца для лячэння атапічнага дэрматыту, таксама атэрасклерозу і хваробы сэрца, дыябету, рэўматоіднага артрыту, захворванняў нервовай сістэмы[4].
Зноскі
- ↑ «Oenothera biennis». Tropicos.org. Jardín Botánico de Misuri. (англ.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Jakub Mowszowicz: Flora jesienna. Przewodnik do oznaczania dziko rosnących jesiennych pospolitych roślin zielnych. Warszawa: WSiP, 1986. ISBN 83-02-00607-6.
- ↑ 4,0 4,1 Internetowy atlas roślin leczniczych
- ↑ Йорданов Д., Николов П., Бойчинов А. Фитотерапия. София, 1970
[правіць] Літаратура
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 941. Oenothera biennis L. — Ослинник двулетний // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 596. — ISBN 9-87317-128-9.
- В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины» Справочник; Киев, Наукова думка, 1983. (рос.)
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я., Лушпа В. І., Шаброва С. І. Дари лісів. — К.: «Урожай», 1979
Зноскі
- ↑ «Oenothera biennis». Tropicos.org. Jardín Botánico de Misuri. (англ.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Jakub Mowszowicz: Flora jesienna. Przewodnik do oznaczania dziko rosnących jesiennych pospolitych roślin zielnych. Warszawa: WSiP, 1986. ISBN 83-02-00607-6.
- ↑ 4,0 4,1 Internetowy atlas roślin leczniczych
- ↑ Йорданов Д., Николов П., Бойчинов А. Фитотерапия. София, 1970
[правіць] Спасылкі
- Асліннік двухгадовы: інфармацыя на сайце GRIN (англ.)