Асобны корпус жандармаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Асобны корпус жандармаў (руск.: Отдельный корпус жандармов), ваенная паліцыя ў Расійскай імперыі. Створаны ў 1836 годзе на аснове жандармскіх дывізіёнаў корпуса ўнутранай варты і жандармскага палка. Уся краіна была падзелена на некалькі (спачатку пяць, потым восем) жандармскіх акруг, на чале якіх стаялі вышэйшыя жандармскія чыны. Акругі, у сваю чаргу, распадаліся на аддзяленні. На аддзяленне прыходзілася звычайна 2-3 губерніі; начальнікамі прызначаліся жандармскія штаб-афіцэры.

У 1880 годхе Асобны корпус жандармаў пераданы ў падпарадкаванне Міністэрсту ўнутраных спраў Расійскай імперыі. Указ 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, захаваўшы за міністрам унутраных спраў званне шэфа жандармаў і значэнне камандуючага ўсімі ўпраўленнямі і часцямі корпуса жандармаў (за выключэннем часцей, якія знаходзяцца пры вайсковых акругах), непасрэднае кіраванне корпусам даручыў аднаму з таварышаў міністра, загадчыку паліцыяй, з найменнем апошняга камандзірам асобнага корпуса жандармаў. Камандзір гэты, у страявым, інспектарскім і ваенна-судовым дачыненні, карыстаўся правамі і ўладай камандуючага войскамі вайсковай акругі; па страявой частцы ён дзейнічае праз штаб корпуса, а па прадметах, якія адносяцца да выяўлення і даследаванні злачынстваў — праз дэпартамент паліцыі міністэрства ўнутраных спраў.