Асот палявы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Асот палявы
Асот палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sonchus arvensis L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   38421
NCBI   50192
EOL   492387
GRIN   t:34932
IPNI   250029-1
TPL   ???

Асот палявы (Sonchus arvensis) — кветкавая травяністая расліна сямейства астравых. Пустазелле.

Шматгадовая расліна са стрыжнёвым коранем, што пранікае ў глебу на глыбіню да 100 см, і доўгімі гарызантальнымі, вельмі крохкімі каранямі, якія даюць шмат прыдаткавых пупышак. Сцябло голае, прамое і галінастае. Размнажаецца насеннем (да 20 тыс. з расліны) і вегетатыўна. Засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, агароды, сады.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993. ISBN 5-85700-079-3