Аспіды
| Аспіды | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Падпарадак: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Падатрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: |
Аспіды |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
А́спіды, аспідавыя (Elapidae) — сямейства ядавітых змей атрада лускаватых.
Сямейства аб'ядноўвае 43 роды, 181 від. Найбольш вядомыя кобры, крайты, мамбы, каралавыя аспіды. Аспідавыя пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы ў тропіках і субтропіках; сярэднеазіяцкая кобра водзіцца на поўдні Сярэдняй Азіі.
Цела стройнае, даўжыня да 5,5 м. Афарбоўка разнастайная, стракатая. Галава ў большасці не адмежавана ад тулава, укрытая буйнымі сіметрычнымі шчыткамі. Наперадзе верхнясківічных касцей буйныя парныя ядаправодныя зубы. Яд нервова-паралітычнага дзеяння, небяспечны для жывёл і чалавека.
Жывуць на зямлі і дрэвах. Кормяцца грызунамі, жабамі, яшчаркамі, іншымі змеямі.
Большасць жывародныя.
[правіць] Гл. таксама
Некаторыя віды ахоўваюцца.
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |