Асташынскае ўзброенае паўстанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асташынскае ўзброенае паўстанне — паўстанне сялян, якое адбылося ў сакавіку 1932 года. Сяляне вёскі Асташына Навагрудскага павета і наваколля спалілі маёнткі памешчыка, сядзібы мясцовага асадніка і гандляра за тое, што тыя куплялі на аукцыёне канфіскаваныя ў сялян за нявыплату падаткаў пажыткі. Паліцыя арыштавала завадатараў выступлення, але сяляне пад кіраўніцтвам свайго камітэту адбілі іх, захапілі зброю і пачалі перастрэлку з паліцыяй.

Улады жорстка расправіліся з паўстанцамі: паводле пастановы надзвычайнага суда 5 ліпеня 1932 г. сяляне І. Бахар, А.Гаўраш, А.Малец, В.Стасевіч былі павешаны, пяць чалавек атрымалі пажыццёвае зняволенне, 44 чалавекі атрымалі па 5—6 гадоў турмы[1].

За савецкім часам у вёсцы ўстаноўлены памятны знак да падзеі.

Зноскі

  1. Віталь Гарматны. КПЗБ і сялянскі рух Заходняй Беларусі (1923—1938 гг.) Архівавана 4 сакавіка 2016. // Матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, (Гродна, 23—24 кастрычніка 2008 г.)