Аста Нільсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аста Нільсэн)
Аста Нільсен
дацк.: Asta Nielsen
Імя пры нараджэнні Asta Sofie Amalie Nielsen
Дата нараджэння 11 верасня 1881(1881-09-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1972(1972-05-25)[5] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Urban Gad[d] і Gregori Chmara[d]
Прафесія акцёрка, аўтабіёграф, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр
Кар’ера 1902—1938
Узнагароды
IMDb ID 0003425
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аста Нільсен (дацк.: Asta Nielsen, народжаная Аста Сафі Амалія Нільсен Asta Sofie Amalie Nielsen; 11 верасня 1881, Капенгаген — 25 мая 1972, Фрэдэрыксберг) — дацкая актрыса нямога кіно, якая атрымала прызнанне ў Германіі. У Расіі была прызнана самай папулярнай актрысай да 1914 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аста Нільсэн вырасла ў Швецыі і Даніі. Яшчэ дзіцем яна пазнаёмілася са светам тэатра. З 1902 Аста Нільсэн пастаянна працавала ў Капенгагене. Першы ж фільм з яе ўдзелам «Бездань  (дацк.)» (Afgrunden, 1910) забяспечыў ёй і рэжысёру Урбану Гаду  (дацк.) кантракт на вытворчасць некалькіх фільмаў у Германіі, які пасля быў падоўжаны да 1915 года.

У пачатку Аста Нільсэн здымалася толькі ў фільмах свайго мужа рэжысёра Урбана Гада. Гэта былі пераважна ролі супярэчлівых жанчын, чыё паводзіны не адпавядала грамадскім нормам, як, напрыклад, у фільме «Чужая птушка  (ням.)» (Der fremde Vogel, 1911) ці «Бедная Джэні  (ням.)» (Die arme Jenny, 1912). Але Нільсэн дэманстравала таксама талент у камічных ролях: роля ў фільме «Анёлачак  (ням.)» (Engelein, 1914) вырабіла такі фурор, што быў зняты працяг фільма.

У 1916 году Аста Нільсэн з’ехала ў Данію і вярнулася ў Германію толькі пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Цяпер яна здымалася пераважна ў экранізацыях літаратурных і драматычных твораў. У 1920—1922 годзе яна выступіла прадзюсарам трох уласных фільмаў, згуляўшы загалоўную ролю ў адным з іх, у «Гамлеце  (ням.)» (Hamlet, 1921). Набылі прызнанне вобразы жанчын з ніжэйшых слаёў грамадства, згуляныя Астай Нільсэн у «Бязрадасным завулку  (ням.)» (Die freudlose Gasse, 1925) Георга Вільгельма Пабста  (руск.) і «Трагедыі аб служанках  (руск.)» (Dirnentragödie, 1927) Бруна Рана  (руск.).

У 1923—1930 гады была жонкай і партнёрам рускага акцёра Рыгора Хмары  (руск.).

Аста Нільсэн была прызнанай зоркай нямога кіно і лічылася адным з першых секс-сімвалаў. Яе кінакар’ера скончылася са з’яўленнем гукавога кіно, у якім яна знялася толькі адзін раз. Нільсэн звярнулася да тэатра, а ў 1946 годзе апублікавала аўтабіяграфію «Маўклівая муза» (Die schweigende Muse)[7].

Зноскі

  1. Asta Nielsen // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Asta Nielsen // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mindetavle for Asta Nielsen
  4. Нильсен Аста // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. gravsted.dk
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. Asta Nielsen: Die schweigende Muse — Lebenserinnerungen. Carl Hanser, München 1977, ISBN 3-446-12420-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]