Астравы Гамб'е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Астравы Гамб'е
Îles Gambier
Gambier9.png
Каардынаты: Каардынаты: 23°00′00″ пд. ш. 136°00′00″ з. д. / 23° пд. ш. 136° з. д. (G) (O) (Я)23°00′00″ пд. ш. 136°00′00″ з. д. / 23° пд. ш. 136° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 14
Найбуйнейшы востраў востраў Мангарэва
Агульная плошча 31 км²
Найвышэйшы пункт 441 м
Краіна Flag of French Polynesia.svg Французская Палінезія
Астравы Гамб'е (Ціхі акіян)
Астравы Гамб'е
Насельніцтва (2007) 1 337 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 43,129 чал./км²
Востраў Тауна
Commons-logo.svgАстравы Гамб'е на Вікісховішчы 

Астравы Гамб'е (фр.: Îles Gambier) — група астравоў у Французскай Палінезіі. Звычайна разглядаюцца як частка архіпелага Туамоту. Агульная плошча - 31 км². Насельніцтва - 1337 чал. (2007 г.)

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Лагуна астравоў Гамб'е

Астравы Гамб'е сфарміраваліся ў выніку складанага геалагічнага працэсу апускання старажытнага вулкана, які быў актыўным каля 30 - 40 млн гадоў таму. Больш вялікія астравы ўяўляюць сабою рэшткі вулканічнага конуса, што засталіся над паверхняй акіяну. Дробныя астравы ўзніклі пазней. Яны маюць каралавае паходжанне. Усяго налічваецца 14 астравоў. Самы вялікі і адзіны населены востраў - Мангарэва.

Клімат трапічны пасатны. У выніку ўздзеяння Эль-Ніньё тут назіраецца значны перапад тэмператур. У летнія месяцы (з лістапада да красавіка) трымаецца цёплае, але не спякотнае надвор'е. Тэмпературны максімум 1989 г. склаў +31,2° C. Аднак узімку (з мая да верасня) начная тэмпература можа апускацца ніжэй за +20° C. Тэмпературны мінімум 1992 г. склаў +13,2° C.

Прырода астравоў была значна зменена чалавекам яшчэ да з'яўлення еўрапейцаў. На востраве Мангарэва пераважаюць культурныя насаджэнні (какосавая пальма, хлебнае дрэва, бананы, кава, хвоя). На астатніх астравах захаваліся мясцовыя віды. Фаўна астравоў бедная, аднак вялікая лагуна астравоў Гамб'е вядома сваёй біялагічнай разнастайнасцю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг астравоў Гамб'е

Астравы Гамб'е былі населены ў пачатку 2 тысячагоддзя н. э. выхадцамі з Маркізскіх астравоў, якія сфарміравалі мясцовы этнас мангарэва. Жыхары астравоў Гамб'е славіліся ў старажытнай Палінезіі як выдатныя рамеснікі, апрацоўшчыкі каменю і ракавін. Яны актыўна займаліся гандлем і стварылі даволі складанае грамадства. У пач. XIX ст. на 4 астравах жыло каля 5000 тубыльцаў.

Англійскія піраты адкрылі астравы Гамб'е ў 1687 г. і далі ім імя аднаго з мараплаўцаў-суайчыннікаў. Аднак упершыню брытанцы высадзіліся на востраве Мангарэва толькі ў 1826 г. З 1834 г. сярод астравіцян працавалі французскія каталіцкія місіянеры.

У 1881 г. землі мангарэва былі анексаваны Францыяй. Дзякуючы актыўнасці французскіх гандляроў на астравах Гамб'е доўгі час паспяхова развіваліся вытворчасць какосаў і садавіны. Але з 1930-ых гг. мясцовая эканоміка адчувала заняпад, што прывяло да сталай міграцыі мясцовага насельніцтва на Таіці. У другой палове XX ст. колькасць насельніцтва значна скарацілася. Сітуацыя пачала выпраўляцца толькі ў пач. XXI ст.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя заняткі мясцовага насельніцтва — вырошчванне жэмчугу ў лагуне, а таксама абслугоўванне турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]