Астравы Кука
|
|||||
![]() |
|||||
| Гімн: «Te Atua Mou E (Бог — гэта Ісціна)» | |||||
| Дата незалежнасці | 4 жніўня 1965 (свабодная асацыяцыя з Новай Зеландыяй) | ||||
| Афіцыйныя мовы | кукская, англійская | ||||
| Сталіца | Аваруа | ||||
| Найбуйнейшы горад | Аваруа | ||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Кіраўнік дзяржавы Генерал-губернатар Прэм'ер-міністр |
Елізавета II Сэр Фрэдэрык Гудвін Джым Марураі |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
209-я ў свеце 236,7 км² 0 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2006) • Шчыльнасць |
19 569 чал. (218-я) 82.7 чал./км² |
||||
| ВУП (ППЗ) • Разам (2005) • На душу насельніцтва |
$183,2 млн (221-ы) $9100 |
||||
| Валюта | Новазеландскі долар (NZD) | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .ck | ||||
| Тэлефонны код | +682 | ||||
| Часавы пояс | -10 | ||||
Астравы Кука (па-маарыйску: Kūki 'Āirani, англ.: Cook Islands) — залежная тэрыторыя Новай Зеландыі ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў Палінезіі, знаходзіцца на астравах архіпелягу з такой жа назвай. Сталіца — горад Аваруа.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Астравы былі адкрытыя ў 1595 годзе іспанскім вандроўнікам Альвара Менданья дэ Нейра. Наступным еўрапейцам, які высадзіўся на астравах у 1773 годзе быў Джэймс Кук які назваў іх Hervey Islands. У 1824 годзе ўпершыню была выкарыстана назва «астравы Кука» на карце Ёгана фон Крузенштэрна.
З 1888 года астравы былі пад брытанскім пратэктаратам пад назвай «Cook Islands Federation». У 1901 годзе астравы былі перададзеныя Новай Зеландыі, а ў 1903 годзе з іх была вылучана Ніуе як асобная тэрыторыя. З 1965 года астравы маюць унутраную аўтаномію.
З пачатку 20 стагоддзя на чатыры астравы ў паўночнай частцы астравоў Кука (Маніхікі, Пенрхайн, Пукапука і Ракаханга) прэтэндавалі Злучаныя Штаты Амерыкі. У 1980 годзе была падпісаная дамова паміж ЗША і Новай Зеландыяй, згодна з якой ЗША адмаўляліся ад астравоў.
Палітыка [правіць]
Астравы Кука з'яўляюцца парламенцкай манархіяй, якая знаходзіцца ў вольнай асацыяцыі з Новай Зеландыяй. Кіраўніком краіны з'яўляецца каралева Елізавета II, ад імя якой кіруе прадстаўнік каралевы Фрэдэрык Гудвін. Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з 24 дэпутатаў, якія выбіраюцца на 5 гадовы тэрмін на ўсеагульных выбарах.
Урад астравоў мае поўную ўладу над унутранымі справамі і частковую над знешнімі. Новая Зеландыя адказвае за абарону астравоў Кука і часткова за знешнюю палітыку (павінна кансультавацца з урадам астравоў Кука). Астравы Кука маюць права да налады дыпламатычных стасункаў з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі (яны з'яўляюцца ўдзельнікамі ЮНЕСКА і іншых рэгіянальных арганізацый, але не ўваходзяць у ААН і маюць дыпламатычныя стасункі з 18 краінамі).
Геаграфія [правіць]
У склад астравоў Кука ўваходзяць 15 атолаў і астравоў, якія дзеляцца на дзве групы:
Плошча астравоў складае 236,7 км², а плошча эканамічных інтарэсаў астравоў складае 1 800 000 км². Насельніцтва налічвае каля 19 тыс. чалавек.
Клімат трапічны, сезон дажджоў цягнецца з лістапада да красавіка, сухі сезон з мая да кастрычніка. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 2000 мм, з якіх 2/3 выпадае ў перыяд дажджоў. Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння Эль Нінья.
Эканоміка [правіць]
Эканоміка астравоў няразвітая. Асноўнымі галінамі эканомікі з'яўляюцца: сельская гаспадарка, турызм і фінансавы сектар. Сфера абслугоўвання — самы хуткаразвіваючыся сектар эканомікі. Турызм з'яўляецца асноўнай крыніцай атрымання іншаземнай валюты. Астравы Кука залежаць ад міжнароднай дапамогі, Новая Зеландыя з'яўляецца асноўным донарам.
З 6600 чалавек працаздольнага насельніцтва 52 % працаўладкаваныя ў сферы паслугаў, 29 % у сельскай гаспадарцы і 15 % у прамысловасці.
Дэмаграфія [правіць]
Насельніцтва выспаў складаецца з палінезійцаў, якія належаць да некалькіх этнічных групаў. Яны карыстаюцца некалькімі палінезійскімі мовамі і дыялектамі. У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца паступовае аб'яднанне асобных групаў у адну нацыю маары астравоў Кука.
Па веравызнанні насельніцтва астравоў Кука дзеліцца наступным чынам: пратэстанты — 85 %, каталікі — 12 %, іншыя — 3 %.
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Акіянія | ||
|---|---|---|
| Дзяржавы | Аўстралія • Вануату • Кірыбаці • Маршалавы Астравы • Науру • Новая Зеландыя • Палау • Папуа — Новая Гвінея • Самоа • Саламонавы Астравы • Тонга • Тувалу • Федэратыўныя Штаты Мікранезіі • Фіджы | |
| Залежныя тэрыторыі | Амерыканскае Самоа • Гаваі • Гуам • атол Джонстан • Астравы Кука • астравы Мідуэй • Ніуэ • Новая Каледонія • Востраў Норфалк • востраў Пасхі • Піткэрн • Паўночныя Марыянскія астравы • Такелау • Уоліс і Футуна • атол Уэйк • Французская Палінезія | |
| Партал:Акіянія | ||
