Астравы Кэмпбел
| Кэмпбел Campbell |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Найбуйнейшы востраў | востраў Кэмпбел |
| Агульная плошча | 113,31 км² |
| Найвышэйшы пункт | 569 м |
| Краіна | |
| Насельніцтва | 0 чал. |
Астравы Кэмпбел (англ.: Campbell Islands) — архіпелаг на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад Новай Зеландыі. Агульная плошча - 113,31 км². Сталага насельніцтва няма.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Астравы адкрыты ў 1810 г. аўстралійскімі паляўнічымі на ластаногіх і названы ў гонар суднаўладальніка іх карабля. Да 1830-ых гг. на востраве Кэмпбел спыняліся зверабоі і кітабоі, якія пабудавалі лагер Кука, рэшкі якога можна ўбачыць і ў нашы дні.
Навуковыя даследаванні пачаліся з 1840 г. У 1874 г. Кэмпбел наведала французская навуковая экспедыцыя.
У 1895 - 1931 гг. на астравах вялася сельскагаспадарчая дзейнасць. Тут утрымлівалі вялікі статак авечак. Аднак эканамічная дэпрэсія прывяла да праблем з транспартам і зрабіла жывёлагадоўлю стратнай.
У 1954 г. астравы Кэмпбел былі абвешчаны запаведнікам, а ў 1998 г. разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Геаграфія [правіць]
Астравы Кэмпбел знаходзяцца прыкладна ў 700 км на поўдзень ад Новай Зеландыі. Маюць вулканічнае паходжанне. Большую плошчу займае самы вялікі востраў Кэмпбел - 112,68 км². Астатнія астравы ўяўляюць сабою паднятыя з вады скалы і каменна-пясчаныя выспы. Рэльеф асноўнага вострава гарысты. Найвышэйшая кропка - гара Хоні (569 м). Шмат рэк і ручаёў.
Клімат субантарктычны вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня 7,1 - 12,1° C, ліпеня 3 - 6,9° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 1329 мм. З-за высокай вільготнасці захоўваецца сталае пахмурнае надвор'е. Горныя вяршыні зацягнуты смугой.
Прырода [правіць]
Астравы Кэмпбел славяцца багаццем флоры. Налічваецца прыкладна 128 сасудзістых раслін мясцовага паходжання і яшчэ каля 50 завезеных чалавекам. Асабліва вылучаюцца зараснікі гіганцкай травы.
Першародная фаўна прадстаўлена пераважна марскімі птушкамі. На скалах ахвотна селяцца буравеснікападобныя і пінгвіны. З-за нашэсця пацукоў практычна вымерлі мясцовыя качкі. Аднак некаторая колькасць гэтых птушак захавалася на іншых субантарктычных астравах. У 2004 г. яны былі інтрадуцыраваны зноў. Пляжы - месца размнажэння ластаногіх.
У выніку чалавечай дзейнасці на астравах з'явіліся пацукі, здзічэлыя каты, сабакі, авечкі, каровы, якія распладзіліся і наносілі незлічоныя страты карэнным відам. Аднак з 1970-ых гг. вялася праца па іх выдаленню. У 1987 г. былі канчаткова знішчаны каровы, у 1991 - авечкі, у 2001 г. - пацукі.
Спасылкі [правіць]
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 877 рус. • англ. • фр. |