Астравы Лайн
| Астравы Лайн Line Islands |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Найбуйнейшы востраў | востраў Кірыцімаці |
| Агульная плошча | 503,28 км² |
| Краіны | |
| Насельніцтва (2012) | 8 813 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 17,511 чал./км² |
Астравы Лайн (англ.: Line Islands) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад дзяржаў Кірыбаці і ЗША. Агульная плошча - 503,28 км².
Геаграфія [правіць]
Астравы Лайн - група каралавых атолаў і рыфаў, якая падзяляецца на Паўночную, Цэнтральную і Паўднёвую групы. Паўночныя астравы Лайн размешчаны на поўнач, а Цэнтральныя і Паўднёвыя астравы - на поўдзень ад экватара (англ.: Line). Сталых вадацёкаў няма.
Клімат экватарыяльны сухі.
Хаця населены ўсяго некалькі астравоў, эндэмічная флора на сушы ў значнай ступені знішчана чалавекам у мінулым пры здабычы гуана. Звычайная фаўна - крабы і марскія птушкі. Значна большым прыродным багаццем адрозніваюцца падводныя часткі каралавых рыфаў.
1 студзеня 1995 г. урад Кірыбаці змяніў часавы пояс для астравоў Лайн. Такім чынам, яны сталі самым ўсходнім пунктам ад лініі змены дат.
Спіс астравоў [правіць]
| Атол/Востраў/Рыф | Плошча км² |
Лагуна км² |
Насельніцтва | Каардынаты | Прыналежнасць |
|---|---|---|---|---|---|
|
Паўночныя астравы |
|||||
| Рыф Кінгмэн | 0,01 | 60 | 0 | ЗША | |
| Атол Пальміра | 3,9 | 8 | 4 | ЗША | |
| Востраў Тэрайна | 14,2 | 2 | 1155 | Кірыбаці | |
| Атол Табуаэран | 33,73 | 110 | 2539 | Кірыбаці | |
| Востраў Кірыцімаці | 388,39 | 217,61 | 5115 | Кірыбаці | |
|
Цэнтральныя астравы |
|||||
| Востраў Джарвіс | 5 | - | 0 | ЗША | |
| Востраў Малдэн | 39,3 | 13 | 0 | Кірыбаці | |
| Рыф Філіпа | - | 1,5 | 0 | ||
| Востраў Старбак | 16,2 | 4 | 0 | Кірыбаці | |
|
Паўднёвыя астравы |
|||||
| Атол Кэралайн | 3,76 | 6,3 | 0 | Кірыбаці | |
| Востраў Васток | 0,24 | - | 0 | Кірыбаці | |
| Востраў Флінт | 3,2 | 0,01 | 0 | Кірыбаці | |
| Астравы Лайн | 503,28 | 422,42 | 8813 | ||