Астравы Лінга

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лінга
Lingga
Locator Lingga Islands.png
Каардынаты: Каардынаты: 0°16′00″ пд. ш. 104°29′00″ у. д. / 0.266667° пд. ш. 104.483333° у. д. (G) (O) (Я)0°16′00″ пд. ш. 104°29′00″ у. д. / 0.266667° пд. ш. 104.483333° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Агульная плошча 2 206 км²
Найвышэйшы пункт 1 163 м
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Астравы Лінга (Інданезія)
Астравы Лінга
Насельніцтва (2010) 86 230 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 39,089 чал./км²
Агульны выгляд
Commons-logo.svgЛінга на Вікісховішчы 

Астравы Лінга (індан.: Lingga) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Агульная плошча - 2206 км². Насельніцтва (2010 г.) - 86230 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Лінга размяшчаецца на захадзе Інданезіі ў 54 км на ўсход ад Суматры, у 126 км на паўднёвы ўсход ад Сінгапура, у 673 км на паўночны захад ад Джакарты, у 9135 на паўднёвы ўсход ад Мінска. Усяго налічвае 15 буйных астравоў, якія ўяўляюць сабою паверхню падводнага вулканічнага ўзняцця. Найвышэйшы пункт — гара Лінга (1 163 м), найменне якой, як мяркуюць, паходзіць ад слова "лінгам", і якая дала назву найбуйнейшаму востраву і цалкам усяму архіпелагу. Клімат вільготны экватарыяльны.

Дзякуючы адносна малой шчыльнасці насельніцтва і аддаленасці ад буйных прамысловых цэнтраў на Лінга захавалася першародная прырода — горныя экватарыяльныя лясы з мноствам птушак, яшчарак і насякомых, а таксама некрануты каралавы рыф. Астравы і навакольныя воды насяляюць марскія чарапахі, шматлікія рыбы, у тым ліку акулы.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Большасць насельніцтва Лінга — выхадцы з суседняй Суматры, якія займаюцца земляробствам і рыбалоўствам. Яны жывуць пераважна на марскім узбярэжжы ў невялікіх вёсках і захоўваюць традыцыйны лад жыцця. Паступова развіваецца экалагічны турызм.

На астравах 2 марскіх порта, сталы паромны транзіт у накірунку Суматры і вострава Бангка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]