Астравы Ментавай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ментавай
Mentawai
Mentawai Islands Topography.png
Каардынаты: Каардынаты: 2°11′00″ пд. ш. 99°39′00″ у. д. / 2.183333° пд. ш. 99.65° у. д. (G) (O) (Я)2°11′00″ пд. ш. 99°39′00″ у. д. / 2.183333° пд. ш. 99.65° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Індыйскі акіян
Найбуйнейшы востраў востраў Сіберут
Агульная плошча 6 011,35 км²
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Астравы Ментавай (Інданезія)
Астравы Ментавай
Насельніцтва (2010) 76 421 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 12,713 чал./км²
Рака на востраве Сіберут
Commons-logo.svgМентавай на Вікісховішчы 

Ментавай (індан.: Mentawai) — архіпелаг у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 6 011,35 км². Насельніцтва (2010 г.) - 76 421 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Ментавай размешчаны у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра, ад якога аддзяліўся каля 0,5 млн гадоў таму. Мае вулканічнае паходжанне.

Асноўныя астравы:

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя колькасць ападкаў 4500 мм у год. Астравы сур'ёзна пацярпелі ў выніку землятруса 2004 года і лакальных землятрусаў.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Астравы знакаміты сваімі вільготнымі лясамі. Флора меней разнастайная, чым на суседнім вялікім востраве Суматра. Пераважаюць дрэвы роду Dipterocarpaceae, якія дасягаюць 24 - 36 м у вышыню.

Фаўна характарызуецца наяўнасцю старажытных рэліктавых жывёльных форм, якія сустракаюцца на Суматры, а таксама мясцовымі эндэмікамі (17 відаў з 44), у тым ліку 4 відамі прыматаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Ментавай былі населены ў перыяд паміж 2000 г. да н. э. і 500 г. да н. э. выхадцамі з Суматры. Іх нашчадкамі з'яўляюцца ментавайцы, якія да другой паловы XX ст. захоўвалі лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў.

У 1606 г. астравы з'явіліся на партугальскіх картах. У 1792 г. насельніцтва архіпелага даследавалася брытанцамі.

10 ліпеня 1864 г. астравы Ментавай былі далучаны да валоданняў Нідэрландаў. 17 жніўня 1945 г. увайшлі ў склад Інданезіі.

Адміністрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг уяўляе сабою адзіны адміністрацыйны раён, частку інданезійскай правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Цья-Педжат на востраве Сіпора.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]